19 красавiка 2024, Пятніца, 9:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Як Брытанія чакае нараджэння трэцяга каралеўскага нашчадка

Фотафакт: Як Брытанія чакае нараджэння трэцяга каралеўскага нашчадка
Фота: Stephen Lock / ZUMA Press / Global Look Press

Букмекеры робяць стаўкі на пол і імя дзіцяці, якое неўзабаве павінна з'явіцца на свет.

У Вялікай Брытаніі чакаюць нараджэння трэцяга нашчадка прынца Уільяма Віндзара. 23 красавіка герцагіню Кембрыджскую Кейт адвезлі ў лякарню Святой Марыі, дзе ў 2015 годзе ў пары нарадзілася прынцэса Шарлота, піша rbc.ru.

Пра тое, што прынц Уільям і герцагіня Кейт чакаюць трэцяе дзіця, каралеўская сям'я абвясціла ў верасні.

Фота: Henry Nicholls / Reuters

У Кейт і Уільяма ўжо ёсць двое дзяцей - прынц Джордж і прынцэса Шарлота.

Фота: Henry Nicholls / Reuters

Трэцяе дзіця каралеўскай пары народзіцца ў лякарні Святой Марыі. Там жа ў 2015 годзе з'явілася на свет прынцэса Шарлота.

Фота: Dominic Lipinski / PA Images / ТАСС

Сувенірная прадукцыя, прысвечаная нованароджанаму, пацясніла на прылаўках сувеніры да вяселля прынца Гары, якое адбудзецца 19 траўня.

Фота: Kirsty O'Connor / PA Images / ТАСС

Паводле звестак Цэнтра даследаванняў, жыхары Вялікай Брытаніі і турысты выдаткуюць на куплю сувеніраў, напоі і святочную ежу ў гонар нараджэння новага прынца або прынцэсы блізу £100 млн ($130 млн).

Фота: Kirsty O'Connor / PA Images / ТАСС

Экспэрты сцвярджаюць, што трэцяга нашчадка чакаюць з меншым запалам, чым прынца Джорджа і прынцэсу Шарлоту. У 2013 годзе нараджэнне каралеўскага першынца прыцягнула ў Лондан 29,1 мільёна чалавек. Праз два гады дзень нараджэння прынцэсы святкавалі ўжо 32 млн турыстаў.

Фота: Yui Mok / PA Images / ТАСС

Пол будучага дзіцяці дагэтуль застаецца невядомым.

Фота: Henry Nicholls / Reuters

Самымі папулярнымі імёнамі у букмекераў сталі Мэры, Артур, Эліс, Вікторыя і Альберт (01/11).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках