29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны прапанавала збіваць дроны ў «забароненых зонах»

14
Мінабароны прапанавала збіваць дроны ў «забароненых зонах»
Фота: Getty Images

Новая ініцыятыва ўжо знаходзіцца на разглядзе ў «палатцы».

Міністэрства абароны Беларусі пры падтрымцы «зацікаўленых дзяржаўных органаў» ініцыявала прыняцце заканадаўчага акта, які дазволіць ужыванне сродкаў паражэння беспілотных лятальных апаратаў у выпадках іх несанкцыянаваных палётаў у паветранай прасторы забароненых зон.

Пра гэта карэспандэнту «Свабоды» паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.

«Згаданая ініцыятыва выкліканая тым, што ў шэрагу дзяржаў выяўленыя факты выкарыстання БЛА (беспілотнікаў - заўв.) у злачынных мэтах, уключаючы незаконнае атрыманне інфармацыі, ажыццяўленне дыверсій, актаў тэрарызму на ахоўных аб'ектах і ў месцах правядзення масавых мерапрыемстваў», - паведамілі ў прэс службе Міністэрства абароны.

Прапановы знаходзяцца на разглядзе ў «палаце прадстаўнікоў».

Дроны вагой больш за 7 кілаграм прапануецца сертыфікаваць

Цяпер у «палаце прадстаўнікоў» разглядаецца законапраект, які прадугледжвае правядзенне абавязковай сертыфікацыі БЛА масай, большай за 7 кілаграм.

Гэта выкліканае «неабходнасцю гарантавання бяспечных умоў іх выкарыстання».

Каардынаты зон прапануецца ўнесці ў кантролёры кіравання дронамі

Пытанні выкарыстання паветранай прасторы краіны застаюцца ў юрысдыкцыі Міністэрства абароны.

У 2016 годзе на рэкамендацыю вайсковага міністэрства вызначаныя 16 спецыяльных зон, над якімі забаронены палёты ўсіх класаў авіямадэлей і беспілотных лятальных апаратаў. Гэта тлумачылася захадамі нацыянальнай бяспекі.

Каб БЛА не заляталі ў забароненыя зоны, Мінабароны прапанавала ўнесці каардынаты гэтых зон у кантролёры кіравання дронамі, паведамляе сайт belvpo.com. Для гэтага прапрацоўваецца спецыяльнае пагадненне з кампаніяй DJI, якая з'яўляецца вядомым вытворцам электроннага начыння для беспілотнікаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках