18 красавiка 2024, Чацвер, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя пяць звычак кіроўцаў, пра якія трэба забыць дзеля даўгавечнасці аўто

10
Названыя пяць звычак кіроўцаў, пра якія трэба забыць дзеля даўгавечнасці аўто

Што варта рабіць, каб як мага радзей наведваць аўтасэрвіс.

Аўтаэкспэрты назвалі пяцёрку самых распаўсюджаных памылак кіроўцаў, якія шкодзяць аўтамабілю. Усе яны могуць прывесці да заўчаснага наведвання аўтасэрвісу, піша The Daily Express (пераклад - mir24.tv).

Адна з самых распаўсюджаных памылак - звычка ездзіць з паўпустым бакам, што негатыўна ўплывае на працу паліўнай помпы і сістэму сілкавання.

Да зносу прывадаў, асабліва ў пярэднепрывадных аўто, прыводзяць рэзкія старты і запаволенні. Таксама гэта вядзе да паломкі счаплення і заўчаснай замены тармазных механізмаў. Зрэшты, і язда «ўнацяг» - на занадта нізкіх абарачэннях - таксама небяспечная: недастатковы ціск алівы прыводзіць да хуткага зносу рэсурсу матора, што павялічвае нагрузку на трансмісію.

Непрагрэты аўтамабіль таксама скарачае жыццё матору. Пачынаць рух можна і праз некалькі хвілін стабільнай працы матора, але ход павінен быць плыўным, без рэзкіх паскарэнняў датуль, пакуль працоўныя вадкасці ў рухавіку і трансмісіі не дасягнулі нармальнай тэмпературы.

Пры яздзе па неідэальных дарогах не варта занадта перагружаць аўтамабіль. У адваротным выпадку падвеска перастане нармальна адпрацоўваць няроўнасці. А гэта прывядзе да таго, што ўдары будуць прыходзіцца на кузаў і шасі, што можа прывесці да расколін і парушэння структуры кузава.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках