25 красавiка 2024, Чацвер, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: Хваля вызвалення ад імперскага ўплыву прадаўжаецца

12
Андрэй Саннікаў: Хваля вызвалення ад імперскага ўплыву прадаўжаецца
Андрэй Саннікаў

Перамога народа Арменіі давяла, што нічога не бывае без барацьбы, страт, пратэстаў і самаахвярнасці.

Пра гэта сайту Charter97.org заявіў лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», кандыдат у прэзідэнты Беларусі ў 2010 годзе Андрэй Саннікаў у каментары адстаўкі прэм'ер-міністра Арменіі Сержa Саргсянa пасля 11 дзён мірных пратэстаў:

- Для армянскага народа гэта сапраўды вялікая перамога. Свет з заміраннем сэрца сачыў за падзеямі ў Ерэване і быў крытычны момант, калі сталі арыштоўваць лідараў апазіцыі ў надзеі на тое, што гэта спыніць пратэсты. Але здарылася тое, чаго ніхто з карумпаванага кіраўніцтва Арменіі не мог прадбачыць - народнае паўстанне, якое і прывяло да змены ўлады. Пакуль яшчэ рана казаць пра тое, хто ўзначаліць краіну. Можна толькі пажадаць армянам, каб яны праяўлялі пільнасць, бо сітуацыя няпростая. Вялікая небяспека ўмяшання Расеі, але тым не менш, шчыра віншую і радуюся за армян.

- Якія высновы для сябе павінны зрабіць беларусы?

- Кожны раз, калі адбываецца такая падзея на тэрыторыі былога Савецкага Саюза, я вяртаюся ў 2010 год, калі мы таксама былі блізкія да таго, каб змяніць сітуацыю, але гэтага не адбылося. Арменія ж яшчэ раз падкрэсліла, што нічога не бывае без барацьбы, страт, доўгачасовых пратэстаў і самаахвярнасці людзей.

Арменія дала адказ на вельмі важнае пытанне, якім апазіцыю Беларусі часта папракаюць і выкарыстоўваюць для падтрымкі Лукашэнкі: «калі адбудзецца народнае хваляванне, то ўмяшаецца Масква». Хачу сказаць, што такую залежнасць ад Масквы, якую дэманстравала кіраўніцтва Арменіі, цяжка сабе ўявіць.

Аднак, людзі выступілі, разумеючы ўсю небяспеку і змянілі сітуацыю. Зразумела цалкам, што калі ёсць воля народа, то да яе трэба прыслухоўвацца і выконваць. Мяне гэта падзея цешыць. Я казаў пра тое, што Украіна пачала другую хвалю вызвалення Усходняй Еўропы ад імперскага ўплыву Расеі за свабоду народаў былога СССР і вось, Арменія пацвердзіла, што гэтая хваля прадаўжаецца.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках