25 красавiка 2024, Чацвер, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Толькі разам і салідарна мы можам абараніць нашыя законныя правы і інтарэсы»

3
«Толькі разам і салідарна мы можам абараніць нашыя законныя правы і інтарэсы»

У Менску прайшло пасяджэнне кіраўніцтва прафзвязу РЭП.

На сустрэчы абмяркоўвалі працоўныя пытанні; у тым ліку прымалі новых чальцоў. На пасяджэнні прынялі 40 чалавек; з улікам звестак за першы квартал, у 2018 годзе ў прафзвязе РЭП з'явілася 120 новых чальцоў, піша сайт praca-by.info.

Кіраўніцтва прафзвязу РЭП праз усё яшчэ не закрытую крымінальную справу супраць Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка і пераследу актывістаў прафзвязу звярнулася да ўсіх чальцоў арганізацыі:

«Паважаныя сябры, калегі!

Беларускі прафзвяз РЭП без саступак і кампрамісаў стаіць на абароне правоў і інтарэсаў сваіх чальцоў.

Нашы актывісты бяруцца за развязанне вострых сацыяльна-эканамічных праблем, якія датычацца ўсіх работнікаў. Наш прафзвяз патрабуе скасавання дэкрэтаў, якія груба парушаюць працоўныя правы работнікаў (кантрактная сістэма, пра «дармаедаў» і г.д.), удзельнічае ў грамадскім жыцці краіны і абараняе правы працоўных у судах.

Бачачы тое, як актыўна мы абараняем правы людзей наёмнай працы, як заступаемся за тых, каго дзяржава назвала «дармаедамі» і абклала чыншам, улада, спадзеючыся абмежаваць нашу актыўнасць, вызначыла ўдарыць па нас і сфабрыкавала крымінальную справу аб нібыта не выплачаных падатках Генадзем Фядынічам і Ігарам Комлікам. Ігар Комлік правёў два месяцы за кратамі і быў прызнаны палітычным зняволеным, на маёмасць прафзвязу накладзены арышт, але гэтым рэпрэсіі не абмежаваліся. Ідуць беспрэцэдэнтныя ў сваёй масавасці допыты - да следчых было выклікана ўжо больш за паўтысячы чальцоў прафзвязу ва ўсёй краіне. Аднак, нягледзячы на ціск уладаў, заяву аб выхадзе падалі адзінкі.

Упэўненыя, што прафзвяз годна пройдзе і гэта выпрабаванне на трываласць.

Са жніўня 2017 года па сённяшні дзень у прафзвяз уступілі больш за 500 чалавек.

Мы ўдзячныя кожнаму чальцу прафзвязу за вашу актыўную пазіцыю і адданасць ідэалам незалежнага прафзвязнага руху. Толькі разам і салідарна мы можам абараніць нашыя законныя правы і інтарэсы».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках