23 красавiка 2024, aўторак, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінфін ЗША можа зняць санкцыі з «Русала», калі Дзерыпаска прадасць сваю долю

4
Мінфін ЗША можа зняць санкцыі з «Русала», калі Дзерыпаска прадасць сваю долю
АЛЕГ ДЗЕРЫПАСКА
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Санкцыі накіраваныя супраць канкрэтных алігархаў з атачэння Пуціна.

Міністэрства фінансаў ЗША можа зняць санкцыі з расейскай кампаніі «Русал» і яе даччыных структур, калі бізнэсовец Алег Дзерыпаска прадасць кантрольны пакет акцый, паведамляецца 23 красавіка на сайце Мінфіна.

«Русал» патрапіў пад санкцыі праз ягоныя сувязі з Алегам Дзерыпаскам, але ўрад ЗША не нацэлены на працавітых людзей, якія залежаць ад «Русала» і яго даччыных кампаній», - заявіў кіраўнік міністэрства Стывен Мнучын, адзначае прэс-служба амерыканскага мінфіна.

Міністр дадаў, што кампанія «Русал» звярнулася да Мінфіна ЗША з просьбай аб выключэнні з санкцыйнага спісу.

Прашэнне будзе разглядацца да 23 кастрычніка, у гэты дзень абмежавальныя захады супраць «Русала» павінны ўвайсці у поўнае дзеянне.

6 красавіка ЗША ўвялі санкцыі супраць 24 расейскіх бізнэсоўцаў і высокапастаўленых чыноўнікаў, а таксама шэрагу кампаній. Амерыканскае міністэрства фінансаў патлумачыла, што такія захады прынятыя ў мэтах выканання закона «Аб супрацьдзеянні апанентам Амерыкі пасродкам санкцый» (CAATSA), які ў жніўні 2017 года ўхваліў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

9 красавіка на фоне падзення расейскага фондавага рынку і паслаблення курсу рубля багацце шэрагу бізнэсоўцаў, якія трапілі ў санкцыйныя спісы, скарацілася амаль на $12 млрд.

16 красавіка акцыі кампаніі «Русал», доляй у якой валодае кангламерат En + Дзерыпаскі, упалі да самага нізкага ўзроўню для кампаніі з моманту выхаду на IPO ў 2010 годзе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках