20 красавiка 2024, Субота, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Герцагіню Кембрыджскую і нованароджанага прынца выпісалі з лякарні

2
Герцагіню Кембрыджскую і нованароджанага прынца выпісалі з лякарні

Імя нованароджанага прынца герцагіня Кембрыджская з мужам пакуль трымаюць у таямніцы.

Увечары 23 красавіка герцагіня Кембрыджская Кэтрын з мужам, герцагам Уільямам, і нованароджаным сынам пакінулі шпіталь Сэнт-Мэры ў Лондане, паведамляе gordonua.com са спасылкай на Sky News.

Перад выпіскай прынца Джорджа і прынцэсу Шарлоту прывезлі ў бальніцу пазнаёміцца з братам. На ганку Кэтрын і Уільям некаторы час пазіравалі фатографам і відэааператарам, пасля чаго яны адправілася ў Кенсінгтонскі палац.

Герцаг Уільям найбліжэйшыя два тыдні правядзе ў атачэнні сям'і, дапамагаючы жонцы ў клопатах з малым, інфармуе тэлеканал. Ад адказу на пытанне, як назавуць прынца, ён ухіліўся, сказаўшы, што пра гэта стане вядома «даволі хутка».

ФОТА: ЕРА
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках