20 красавiка 2024, Субота, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі каштуе злятаць з Менска, Вільні, Варшавы і Кіева: параўноўваем кошты

9
Колькі каштуе злятаць з Менска, Вільні, Варшавы і Кіева: параўноўваем кошты

Некалькі красамоўных лічбаў для турыстаў і бізнэсоўцаў.

«Наша Ніва» разгледзела некалькі папулярных кірункаў для бізнэсу і турызму, куды могуць лётаць беларусы, і параўнала кошты. У якасці прыкладаў мы выбралі такія кірункі, як Барсэлона, Парыж, Стакгольм, Стамбул, Масква, Астана і Дубай.

У ацэнцы кошту пералётаў з Менска мы арыентаваліся на кошты кампаніі «Белавія», якая з'яўляецца найбуйнейшым паветраным перавознікам на нашым рынку.

Пад увагу быў прыняты агульны кошт з улікам усіх збораў.

Са сталіц суседніх дзяржаў лётаюць лоўкосты (самыя папулярныя - Ryanair і Wizzair), якія выстаўляюць мінімальны кошт, але за такія паслугі, як багаж, даводзіцца даплачваць асобна.

Варта таксама адзначыць, што лоўкосты часта лётаюць не ў асноўныя аэрапорты гарадоў, а ў больш аддаленыя, з якіх дабірацца значна цяжэй. Скажам, каб дабрацца з аэрапорта Бавэ да сталіцы Францыі, трэба аддаць амаль 20 еўраў на аўтобус.

Пры гэтым усё адно атрымліваецца танней ляцець менавіта з Вільні або Варшавы, а не з Менска.

Выходзіць, што істотна танней з Мінска лётаць толькі ў Маскву. Прыкладна аднолькава каштуюць квіткі з даступных нам аэрапортаў у Казахстан. А ў Еўропу больш выгадна лётаць з Вільні і Варшавы.

На нашых дыяграмах для параўнання пададзеныя кошты на травень туды-назад са знаходжаннем у горадзе 5-8 дзён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках