24 красавiка 2024, Серада, 18:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Уласевіч: На БелАЭС адбыўся вялікі пажар

66
Мікалай Уласевіч: На БелАЭС адбыўся вялікі пажар
МІКАЛАЙ УЛАСЕВІЧ
ФОТА: UCPB.ORG

На Астравецкай АЭС цалкам выгарала электрашчытавая сістэмы аварыйнай абароны рэактара.

Актывісту антыядзернага руху Мікалаю Уласевічу стала вядома, што 17 лютага на БелАЭС падчас выпрабавальнага запуску абсталявання сістэмы аварыйнай абароны рэактара адбыўся вялікі пажар і цалкам выгарала электрашчытавая сістэмы аварыйнай абароны рэактара. Актывіст з-пад Астраўца распавёў сайту ucpb.org пра здарэнне:

- З учарашняга, хай і запозненага, прызнання А. Лукашэнкі падчас ягонага выступу перад «парламентам» стала зразумела, што атамная электрастанцыя Беларусі, высвятляецца, зусім не патрэбная. Пры гэтым, як вынікае з ягоных слоў, ён асабіста да гэтага злашчаснага будаўніцтва, якое ўжо выйшла на фінішную прамую, мае дачыненне ўскоснае, бо дагэтуль яму ніхто выразна так і не змог растлумачыць, якім будзе месца і роля АЭС у беларускай эканоміцы.

Вось як бывае: сам асабіста прасоўваў гэты праект, адпрэчыў усеагульны рэферэндум наконт АЭС, як першапачаткова абяцаў, а сёння – высвятляецца, ён не пры чым. Хтосьці вінаваты, але толькі не ён.

Што напраўду можа азначаць гэтае запозненае прызнанне А. Лукашэнкі? Ну, вядома ж, хай і ўскосна, ён, нарэшце, прызнаў эканамічную безгрунтоўнасць АЭС, якая будуецца ў Беларусі, аб чым мы, беларускія антыядзершчыкі, пачынаючы яшчэ з 2008 года, упарта, але беспаспяхова, спрабавалі яму растлумачыць.

З чаго таксама вынікае, што сёння Лукашэнка дэ-факта прызнаў дапушчаны нікім іншым, а ім самім асабіста велізарны эканамічны пралік, які цяжкім цяжарам ляжа на плечы кожнага беларуса. Але, пытаецца, чаму за гэты крах павінны плаціць усе мы, калі ёсць канкрэтныя вінаватыя, якіх і варта прыцягнуць да адказнасці і хто павінен кампенсаваць прычыненую дзяржаве і ўсім нам шкоду?

Гэта відавочная велізарная эканамічная праблема. Прычым гэта далёка не адзіная праблема, якая ўзнікае ў сувязі з будаўніцтвам АЭС у Беларусі. Другой, а можа быць і першай праблемай гэтага будаўніцтва з'яўляецца бяспека АЭС. І што б тут салаўі не спявалі нам пра «мірны атам», што ў будаўніцтве АЭС у Беларусі нібыта выкарыстоўваюцца нейкія супернадзейныя або суперсучасныя тэхналогіі, факты сведчаць пра адваротнае.

Бо за гэтым злашчасным будаўніцтвам упарта цягнецца вельмі трывожны і бясконцы шлейф сур'ёзных надзвычайных здарэнняў. Чаго толькі вартыя здарэнні з двума бітымі карпусамі рэактараў! Але ж бітымі карпусамі рэактараў небяспечныя здарэнні на будпляцоўцы не скончыліся. Чарговае сур'ёзнае надзвычайнае здарэнне на будпляцоўцы адбылося крыху больш за два месяцы таму – 17 лютага 2018 года.

І гэта здарэнне дырэкцыя АЭС дагэтуль старанна хавае ад шырокай грамадскасці. Гэтым новым здарэннем стаў ужо не першы на будпляцоўцы пажар, які гэтым разам здарыўся не ў нейкім другарадным бытавым памяшканні, а на вельмі адказным участку будаўніцтва АЭС – электрашчытавой сістэме аварыйнай абароны рэактара падчас выпрабавальнага запуску абсталявання сістэмы аварыйнай абароны рэактара. Як сведчаць відавочцы, падчас пажару, які ўзнік хутчэй за ўсё праз нейкія непаладкі сістэмы, шчытавое памяшканне выгарала цалкам, а гэта даволі вялікае памяшканне, запоўненае адпаведным дарагім абсталяваннем.

Акрамя гэтага, падчас пажару агнём была пашкоджаная вялікая колькасць магутных электрычны кабеляў, якія былі падведзеныя да гэтага аб'екту. На сённяшні дзень у памяшканні шчытавой зроблены рамонт і ўстаноўленае новае абсталяванне. Абгарэлыя кабелі вывезеныя на металалом. Аднак, з маіх звестак, цалкам работы для ліквідацыі наступстваў пажару яшчэ не закончаныя, бо шкода, прычыненая пажарам, са сцвярджэнняў відавочцаў, вялікая, і на ліквідацыю яе трэба і час, і адпаведныя матэрыялы і абсталяванне.

Пра гэта НЗ, як і калісьці пра падзенне з вышыні корпуса рэактара, мне стала вядома амаль адразу, бо пра гэта загаварылі не толькі будаўнікі, але і мясцовыя жыхары вёскі Баброўнікі, якія бачылі, калі пажарныя з сірэнамі сярод белага дня накіроўваліся на тэрыторыю АЭС. Аднак мне доўгі час не ўдавалася высветліць, дзе менавіта, на якім участку будаўніцтва адбыўся пажар. Акрамя таго, у мяне выклікалі сумневы крыніцы інфармацыі, якія называлі вельмі ўжо неймаверныя прычыны ўзнікнення пажару.

Я не мог паверыць у тое, што пажар, у выніку якога згарэлі магутныя электрычныя кабелі, мог узнікнуць ад кінутага недакурка ці нават у выніку зварачных работ. А затым працэс майго расследавання аб тым, што гэта быў за пажар, нечакана затармазіўся праз маю месячную адсутнасць дома ў сувязі з атрыманай траўмай і шпіталізацыяй. Сёння маё расследаванне закончанае, і ў мяне практычна не засталося ніякіх сумневаў або пытанняў у дачыненні да таго, што здарылася і, адпаведна, яго вялікай небяспекі для функцыянавання АЭС. А таму сёння рэальныя я ўважаю за свой грамадзянскі абавязак пра гэта здарэнне праінфармаваць шырокую грамадскасць. Людзі павінны ведаць, што напраўду адбываецца на гэтай вельмі закрытай ад грамадскасці будоўлі.

Акрамя таго, сёння, зыходзячы з вышэй сказанага тут, я цалкам хачу падтрымаць вельмі своечасовую ініцыятыву, прапанаваную Беларускай антыядзернай кампаніяй, і Чарнобыльскі шлях у гэтым годзе ў знак памяці аб ахвярах жахлівай атамнай катастрофы на ЧАЭС у 1986 годзе прадоўжыць Шляхам Астравецкім.

У сувязі з гэтым я заклікаю ўсіх неабыякавых грамадзян 26 красавіка а 18-00 прыйсці да кінатэатра «Кастрычнік» у Менску і ўзяць удзел у Чарнобыльскім шляху. Сябры, прыходзьце і выкажыце сваё стаўленне да гэтай трагічнай памятнага падзеі ў нашай гісторыі, каб Чарнобыль ніколі больш не паўтарыўся на нашай беларускай зямлі.

І памятайце! Астравецкая АЭС – гэта абсалютнае зло, гэта знак бяды! Гэты злачынны праект на нашай зямлі павінен быць спынены любой цаной! Сёння праблема Астравецкай АЭС у Беларусі стаіць як ніколі востра і павінна быць унесеная ў парадак шырокага грамадскага абмеркавання як першачарговая задача нашай краіны!

Можа, у Беларусі камусьці і патрэбны «чарнобыльскі кранік», але нам, беларусам, ён навошта?

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках