18 красавiка 2024, Чацвер, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы раскрылі лёгкі спосаб выхаваць сілу волі

3
Навукоўцы раскрылі лёгкі спосаб выхаваць сілу волі

Спецыялісты правялі эксперымент з тысячамі добраахвотнікаў.

Каб сіла волі стала невычэрпным рэсурсам, у гэта трэба проста паверыць - да такой высновы прыйшлі спецыялісты з Універсітэта Ілінойса. Пра гэта піша сайт proman.com.ua.

Спецыялісты правялі эксперымент з удзелам 1,1 тысячы грамадзян ЗША і 1,6 тысячы еўрапейцаў, у рамках якога пратэставалі добраахвотнікаў, ацаніўшы іх сілу волі. Паводле атрыманых вынікаў, амерыканцы, якія першапачаткова ўважаюць сілу волі за рэсурс абмежаваны, часцей мелі патрэбу ў адпачынку ад актыўнай мазгавой дзейнасці для яе аднаўлення, у той час як еўрапейцы былі гатовыя пераходзіць да наступнай няпростай задачы адразу, бо ўважалі запас уласнай волі невычэрпным.

Такім чынам, спецыялісты выказалі здагадку, што найбольш эфектыўны спосаб развіць сілу волі - гэта паверыць у яе.

Раней іншыя даследчыкі паведамлялі аб неабходнасці ўключаць прысмакі, у тым ліку шакалад, у паўсядзённы рацыён, каб заставацца валявым чалавекам. У варунках дэфіцыту лёгкадаступнай энэргіі нервовая сістэма зніжае сваю актыўнасць, чалавеку складаней засяродзіцца, а ягоная воля сыходзіць на «нішто».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках