25 красавiка 2024, Чацвер, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пазыўны Алёна»: Незалежнага журналіста выклікалі ў суд праз Viber

10
«Пазыўны Алёна»: Незалежнага журналіста выклікалі ў суд праз Viber
АЛЕСЬ ЛЯЎЧУК

Паведамленне было падпісанае дзіўным чынам.

Пра тое, што разгляд адміністратыўнай справы паводле артыкула 22.9 КоАП (парушэнне закона аб СМІ) адбудзецца 4 траўня ў судзе Маскоўскага раёна Берасця, журналіст-фрылансер Аляксандр Ляўчук даведаўся з паведамлення, якое даслала праз «Viber» невядомая яму Алёна, паведамляе «Белсат».

«Апошнія некалькі месяцаў супраць мяне не складалі ніякіх пратаколаў, але мы жывем у Беларусі... Але ў суд у кожным выпадку не пайду, у гэтым сезоне ў гэтую гульню я не гуляю», - кажа Алесь Ляўчук.

Нагадаем, у мінулым годзе «Белсат» паведаміў, што вуліцу Шаўчэнкі ў Берасці адрамантавалі толькі напалову, а ў справаздачы напісалі, што ўсю. Нашая здымачная група адправілася туды і зняла рэпартаж. За гэта міліцыянт Раман Трафімук склаў на Алеся Леўчука пратакол (арт 22.9 КоАП).

З першага разу міліцыянт не змог правільна аформіць пратакол, а на тое, каб перарабіць, не было часу. Тады Трафімук склаў новы пратакол, але без удзелу і подпісу Леўчука. Нягледзячы на гэта, суддзя Маскоўскага раёна Берасця Раман Карабан прысудзіў журналісту штраф - 25 базавых адзінак (Br 612,5). Гэтая пастанова была скасаваная Берасцейскім абласным судом 12 красавіка. І вось, магчыма новы паварот у гэтай гісторыі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках