24 красавiка 2024, Серада, 23:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Арменіі абмяркуе выбары новага прэм'ер-міністра 1 траўня

1
Парламент Арменіі абмяркуе выбары новага прэм'ер-міністра 1 траўня

Для гэтага ў непрацоўны дзень будзе скліканае спецыяльнае пасяджэнне парламента.

Старшыня Нацыянальнага сходу Арменіі Ара Баблаян заявіў, што 1 траўня будзе скліканае спецыяльнае пасяджэнне парламента аб пытанні абрання прэм'ер-міністра, паведамляе azatutyun.am.

Згодна з ч 3 арт 140 канстытуцыйнага закона РА «Рэгламент Нацыянальнага сходу», заяўляю, што пытанне абрання прэм'ер-міністра будзе абмеркавана 1 траўня, а 12:00, на скліканым сілай закона спецыяльным пасяджэнні НС», - гаворыцца ў паведамленні Баблаяна, апублікаваным прэс-службай парламента Арменіі.

Нагадаем, што прэм'ер-міністр Арменіі Серж Саргсян 23 красавіка падаў у адстаўку пад ціскам масавых вулічных пратэстаў, якія доўжыўся цягам 10 дзён.

На 25 красавіка была запланаваная сустрэча лідара пратэстнага руху Нікола Пашыняна з в.а. прэм'ер-міністра Карэнам Карапецянам, як заявіў Пашынян, аб «пытаннімірнай перадачы ўлады». Аднак напярэдадні позна ўвечары стала вядома, што перамовы не адбудуцца, і Пашынян абвясціў аб аднаўленні акцый грамадзянскага непадпарадкавання.

Учора ўвечары адбылася сустрэча сябраў фракцыі Рэспубліканскай партыі Арменіі (РПА), якая з'яўляецца парламенцкай большасцю, з экс-прэзідэнтам Сержам Саргсянам і выканаўцам абавязкаў прэм'ер-міністра Карэнам Карапецянам. «Была дасягнутая дамоўленасць аб тым, што рэспубліканская фракцыя гатова абмяркоўваць кожнае пытанне з усімі старанамі без папярэдніх умоў», - гаворыцца ў паведамленні, распаўсюджаным фракцыяй пасля сустрэчы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках