19 красавiка 2024, Пятніца, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабёр пасяліўся каля недабудаванага гандлёвага цэнтра ў Магілёве

1
Бабёр пасяліўся каля недабудаванага гандлёвага цэнтра ў Магілёве
ФОТА: МНС

У Магілёве на пустцы ў прамысловай зоне бабёр пабудаваў нару.

Нару бабра і жывёліну ў ёй выявілі 25 красавіка пад 14.00 і выклікалі ратавальнікаў. Высветлілася, бабёр пасяліўся паміж аўтазапраўкай і гандлёвым цэнтрам-даўгабудам, прыкладна за два кіламетры ад ракі Дняпро, піша tut.by.

Жывёліну злавілі, вывезлі ў вёску за Палавінны Лог і выпусцілі на волю.

10 красавіка бабра знайшлі на тэрыторыі дзіцячага садка ў Бабруйску. Звярок хаваўся ў сістэме вентыляцыі на тэрыторыі ўстановы. Ратавальнікі ачапілі будынак і злавілі жывёліну. Пасля агляду ў ветэрынарнай лякарні бабра адпусцілі ў натуральнае асяроддзе пасялення. Спецыялісты выказалі здагадку, што жывёліна магла ўцячы ад браканьераў і схавацца.

У красавіку акурат надыходзіць сезон адлучэння двухгадовых баброў ад сем'яў - і ўжо дарослыя жывёліны самастойна шукаюць сабе тэрыторыю для пражывання.

ФОТА: МНС
ФОТА: МНС
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках