25 красавiка 2024, Чацвер, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады вызначылі, за што будуць плаціць «дармаеды»

125
Улады вызначылі, за што будуць плаціць «дармаеды»

Савет міністраў апублікаваў пералік паслуг для 100-адсоткавай кампенсацыі.

Урад вызначыў, якія паслугі незанятыя ў эканоміцы беларусы будуць аплачваць паводле эканамічна абгрунтаваных тарыфаў. Гэта прапісанае ў пастанове Саўміна №314 ад 24 красавіка 2018 года.

Працаздольныя грамадзяне, не занятыя ў эканоміцы, аплачваюць коштамі (тарыфамі), якія забяспечваюць поўную каменсацыю 100% затрат, наступныя камунальныя паслугі:

гарачае водазабеспячэнне;

газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў;

цеплазабеспячэнне.

Пастанова ўваходзіць у дзеянне з 1 студзеня 2019 года.

Згодна з дакументам, тыя, хто падпадае пад дэкрэт №1, гарачае водазабяспячэнне пачнуць аплачваць з 1 студзеня 2019 года, газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і цеплазабеспячэнне - з 1 кастрычніка 2019 года.

Нагадаем, 25 студзеня Лукашэнка падпісаў дэкрэт №1, якім прадугледжаныя захады ў садзейнічанні занятасці насельніцтва.

Пазней урад вызначыў, хто будзе падпадаць пад дзеянне абноўленага дакумента аб «дармаедстве» - дэкрэта №1. Пры гэтым не быў не зацверджаны канчатковы пералік паслуг, якія трапілыя пад дзеянне дэкрэта №1 павінны будуць аплачваць паводле поўных тарыфаў.

Раней Лукашэнка на сустрэчы з прапагандыстамі з дзяржаўных СМІ краіны 10 красавіка заявіў, што асноўная сутнасць дэкрэта №1 у тым, каб людзі працавалі і аплачвалі нададзеныя дзяржавай паслугі, у тым ліку аховы здароўя, ЖКГ.

Напісаць каментар 125

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках