18 красавiка 2024, Чацвер, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ПАРЕ: Дэпутатаў падкупляў не толькі Азербайджан

1
ПАРЕ: Дэпутатаў падкупляў не толькі Азербайджан

Карупцыйны скандал у ПАРЕ ўбіраецца ў сілу.

Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы пагадзілася з тым, што не толькі Азербайджан, але і іншыя краіны-чальцы выкарыстоўвалі незаконныя метады «пераканання» дэпутатаў для змянення іх палітычнай пазіцыі.

Пра гэта паведамляе карэспандэнт «Европейской правды» са Страсбура.

ПАРЕ большасцю галасоў зацвердзіла папраўку да дакладу аб подкупе дэпутатаў Азербайджанам, дадаўшы фразу пра тое, што «такія практыкі былі выкарыстаныя іншымі краінамі-чальцамі РЕ».

Гэтае пытанне выклікала актыўную дыскусію. Частка дэпутатаў - як ад Украіны, так і ад іншых дзяржаў - сцвярджала, што ёсць дастатковая колькасць сведчанняў расейскіх хабараў. «Калі Аграмунт атрымліваў грашовую ўзнагароду ад Азербайджана, што перашкаджала яму атрымаць узнагароджанне і ад Расеі?» - заявіла, напрыклад, сябра ПАРЕ ад Украіны Алена Сотнік.

«Вы верыце, што Аграмунт любіць Расею проста так, дарма? Я нагадаю, што ён быў на выбарах у Расеі і заявіў, што выбары прайшлі выдатна. Што выбары ў акупаваным Крыме прайшлі наогул без праблем», - дадаў Аляксей Ганчарэнка.

У той жа час праціўнік гэтай пазіцыі, нідэрландскі дэпутат Ціні Кокс мяокуе, што довадаў карупцыі з боку іншых краін пакуль недастаткова.

Нарэшце, фраза пра карупцыю з боку іншых краін была зацверджаная: за яе прагаласавалі 89 са 136 прысутных.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках