20 красавiка 2024, Субота, 17:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За цяпло і ваду «дармаедам» давядзецца пераплачваць па 700 рублёў за год?

49
За цяпло і ваду «дармаедам» давядзецца пераплачваць па 700 рублёў за год?

Падлічана, колькі цяпер будуць плаціць дзяржаве беспрацоўныя.

У пачатку года Лукашэнка падпісаў новую версію дэкрэта аб «дармаедстве». Ад адзінага збору 20 базавых адзінак для ўсіх непрацуючых наважылі адмовіцца, а гэтым разам налічаць ім поўны кошт некаторых паслуг, якія субсідуе дзяржава, піша kp.by. Сярод такіх паслуг, да прыкладу, «камуналка», ахова здароўя, адукацыя, грамадскі транспарт...

Неўзабаве пасля таго, як дэкрэт быў падпісаны, чыноўнікі пачалі гаварыць пра тое, што поўнымі тарыфамі «дармаеды» будуць аплачваць толькі «камуналку». А ў аўторак, 24 красавіка савет міністраў падпісаў пастанову, у якой распісана, якія менавіта паслугі «дармаедаў» каштавацьмуць паводле стоадсоткавага тарыфу (афіцыйна дакумент быў апублікаваны 26 красавіка). У спіс трапілі гарачае водазабеспячэнне, газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і цеплазабеспячэнне.

У новай пастанове няма адказу на пытанне аб тым, як будзе разлічвацца «камуналка» ў тым выпадку, калі ў кватэры жывуць і так званыя «дармаеды», і працоўныя: напрыклад, непрацуючы муж, працуючая жонка і дзіця. Таксама незразумела, што будзе, напрыклад, з «дармаедамі», якія жывуць у кватэры, дзе ніхто не прапісаны, і ўжо аплачваюць усю «камуналку» напоўніцу.

За гарачую ваду «дармаеды» пачнуць плаціць поўнымі тарыфамі з 1 студзеня 2019 года, а за газ і ацяпленне - з 1 кастрычніка 2019 года.

Лічылка

Толькі за цяпло і ваду «дармаедамі» давядзецца пераплачваць па 700 рублёў?

Журналісты паспрабавалі падлічыць, колькі цяпер давядзецца аддаваць дзяржаве тым, хто не працуе. Батарэі ў дамах звычайна грэюць блізу паўгода. У зімовыя месяцы на ацяпленне ў сярэднім сыходзіць па 1 Гкал, а лістападзе і сакавіку - па 0,6 Гкал, а ў кастрычніку і красавіку - па 0,4 Гкал. Цяпер субсідаванымі тарыфамі за такі расход цяпла трэба заплаціць 84 рублі 63 кап. Але поўнымі тарыфамі сума павялічыцца да 407 рублёў 10 кап. Значыць, за шэсць месяцаў цяпла «дармаедам» давядзецца пераплаціць 322 руб 47 кап.

Дапусцім, на гарачую ваду ў «дармаеда» сыходзіць дзесьці 0,5 Гкал за месяц (або 6 Гкал за год). Субсідаванымі тарыфамі гэта 101 рубель 55 кап, поўнымі - 488 рублёў 52 кап. Розніца - 386 рублёў 97 кап.

Усяго сярэднестатыстычнаму «дармаеду» за год без працы давядзецца даплаціць за ацяпленне і гарачую ваду 709 рублёў 44 кап. Калі б цяпер існаваў падатак на «дармаедства», то ён бы склаў 490 руб. Так што адсутнасць працы цяпер будзе біць па гаманцу яшчэ больш балюча.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках