29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Нідэрландаў ухваліў закон аб «спісе Магніцкага»

1
Парламент Нідэрландаў ухваліў закон аб «спісе Магніцкага»

Урад павінен ініцыяваць увядзенне адпаведных санкцый на ўзроўні ЕЗ.

Закон, які прадугледжвае пашырэнне санкцый супраць Расеі ў адпаведнасці з так званым еўрапейскім «спісам Магніцкага», ухваліла ніжняя палата федэральнага парламента Нідэрландаў. Пра гэта паведамляе «Укринформ».

Прыняты закон патрабуе ад урада Нідэрландаў ініцыяваць на ўзроўні ЕЗ увядзенне санкцый паводле еўрапейскага «спісу Магніцкага». У выпадку непрыняцця на працягу 5 месяцаў такіх пашыраных абмежавальных захадаў супраць РФ Еўразвязам парламент абавязаў урад унесці адпаведныя заканадаўчыя прапановы на нацыянальным узроўні.

Кіруючая Народная партыя за свабоду і дэмакратыю, якую ўзначальвае прэм'ер-міністрам краіны Марк Рутэ, не падтрымала гэтую пастанову.

Аналагічныя заканадаўчыя акты адносна «спісу Магніцкага» ўжо прынятыя ў ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Эстоніі, Латвіі і ў Літве. Гэта персанальныя санкцыі супраць асоб, перш за ўсё расейскіх чыноўнікаў, якія маюць дачыненне да грубага парушэння правоў чалавека і карупцыйных дзеянняў. Абмежаванні прадугледжваюць візавыя забароны і замарожванне актываў.

У Эстоніі 3 красавіка ўвайшла ў дзеянне пастанова ўрада аб забароне на ўезд у краіну для 49 расейцаў, якія ўваходзяць у «спіс Магніцкага».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках