19 красавiка 2024, Пятніца, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр спорту аб рэканструкцыі «Дынама»: Усё зробім у апошнюю ноч

5
Міністр спорту аб рэканструкцыі «Дынама»: Усё зробім у апошнюю ноч
ФОТА: САЦСЕТКІ

Міністр спорту Беларусі Сяргей Кавальчук падзяліўся меркаваннем пра гатоўнасць Менска прыняць Еўрапейскія гульні.

Пра гэта піша «Трибуна».

- Ці не галоўны клопат цяпер - падрыхтоўка да Еўрапейскіх гульняў. Як ацэніце работы рэканструкцыі стадыёна «Дынама»? І паспеем мы здаць яго ва ўстаноўленыя тэрміны?

- Адпаведна са сваёй ранейшай дзейнасцю мне даводзілася рыхтаваць рознага кшталту мерапрыемствы, і я добра вывучыў беларускі менталітэт: на жаль, мы ўсё робім у апошнюю ноч. Баюся, і з гэтым аб'ектам можа так здарыцца. Сёння на ім вядуцца працы ў дзве змены, але каб мець неабходны зазор для шліфоўкі, мне здаецца, трэба пераходзіць на тры. З кіраўніцтвам горада мы гэтае пытанне ўжо абмяркоўвалі.

- Наогул цяперашняя сітуацыя з арганізацыяй Еўрапейскіх гульняў дазваляе быць упэўненым ці крыху трывожыцца?

- Улічваючы, што форум такога ўзроўню ў нас будзе праводзіцца ўпершыню, вядома, хваляванне ёсць. З іншага боку ўспамінаю чэмпіянат свету ў хакеі, які таксама быў для нас першым такім маштабным мерапрыемствам, меў магчымасць пераканацца: для нашых людзей не існуе неразвязальных задач, яны могуць арганізаваць усё на самым высокім узроўні. Таму, нягледзячы на адсутнасць досведу правядзення такіх значных комплексных спаборніцтваў, упэўнены, мы годна справімся, - сказаў Кавальчук.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках