25 красавiка 2024, Чацвер, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Альшанах АМАП уварваўся ў дом, дзе былі дзеці, і распыліў газ

28
У Альшанах АМАП уварваўся ў дом, дзе былі дзеці, і распыліў газ

Пасля ўварвання амапаўцаў двухгадовай дачцэ гаспадара дома спатрэбілася медыцынская дапамога.

У аграгарадку Альшаны Берасцейскай вобласці ў прыватны дом Івана Крупкевіча на вуліцы Інтэрнацыянальная раптам уварваліся работнікі ДАІ і АМАПа, паведамляе «Белсат».

Так сілавікі затрымлівалі брата Івана - Сяргея, які не спыніў аўтамабіль на патрабаванне ДАІшнікаў і схаваўся ад пераследу ў доме свайго сваяка. Падчас аперацыі работнікі міліцыі зламалі ў доме мэблю і распылілі слезацечны газ, хоць парушальнік не ўчыняў супраціву.

Гаспадар дома, шматдзетны бацька, у яго пяцёра дзяцей, якія ў час захопу былі ў доме. Пасля ўварвання амапаўцаў двухгадовай дачцэ Івана спатрэбілася медыцынская дапамога, на хуткай яе даставілі ў бальніцу і паставілі кропельніцу.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках