20 красавiка 2024, Субота, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Туркменістан выставіў прэтэнзіі да пабудаванага Беларуссю калійнага камбіната

6
Туркменістан выставіў прэтэнзіі да пабудаванага Беларуссю калійнага камбіната
Фота: bmci.by

Беларускія спецыялісты не цалкам выканалі свае абавязанні.

Туркменістан рыхтуе спіс прэтэнзій беларускай старане з нагоды будаўніцтва Гарлыкскага калійнага горна-абагачальнага камбіната. Пра гэта паведамляе tut.bу са спасылкай на мясцовыя СМІ.

Падчас нядаўняй справаздачы кабінета міністраў Туркменістана высветлілася, што «беларускія спецыялісты, якія з'яўляюцца генеральнымі выканаўцамі будаўніцтва гэтага комплексу, не цалкам выканалі свае абавязанні». Таму прэзідэнт Гурбангулы Бердымухамедаў «даў канкрэтныя даручэнні віцэ-прэм'еру, міністру замежных спраў Р. Мерэдову, старшыні Дзяржаўнай камісіі для правядзення праверкі Гарлыкскага горнаруднага комплексу».

ГАК у мястэчку Гарлык быў урачыста адкрыты 31 сакавіка 2017 года прэзідэнтамі Туркменістана і Беларусі. Будаўніцтва комплексу з чэрвеня 2009 года вяла кампанія «Белгархімпрам». Працэс ішоў няпроста. Некалькі гадоў таму ўлады Туркменістана нават абвінавацілі Беларусь у зрыве тэрмінаў будаўніцтва, Менск папракнуў у зрыве тэрмінаў аплаты.

Меркавалася, што новае прадпрыемства коштам больш за 1 мільярд даляраў задаволіць не толькі патрэбы сельскай гаспадаркі Туркменістана, але і дазволіць экспартаваць запатрабаваную на сусветным рынку прадукцыю. Комплекс магутнасцю 1,4 мільёна тон калійных угнаенняў на год з'яўляецца найбуйнейшы ў Цэнтральнай Азіі.

Варта сказаць, што ўлады Беларусі думалі пабудаваць і другі горна-абагачальны камбінат у туркменскай пустыні коштам на 1,4 млрд даляраў. Апошні тэрмін падачы тэндарных прапаноў быў 26 чэрвеня 2017 года. «Мы не накіроўвалі заяўку», - сказаў 7 верасня мінулага года Іван Галаваты, гендырэктар «Беларуськалія», якому належыць кантрольны пакет акцый «Белгархімпрамам». Ён удакладніў, што кампанію не задаволілі ўмовы, якія прапанавалі ўлады Туркменістана.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках