25 красавiка 2024, Чацвер, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хрыстос уваскрэс!

7
Хрыстос уваскрэс!

Праваслаўныя хрысціяне святкуюць Вялікдзень.

Светлае Хрыстова Уваскрасенне - самае вялікае і светлае хрысціянскае свята. Гэтае свята яшчэ называюць Вялікаднем Хрыстовым, Днём, у які здзейсніўся наш пераход ад смерці - да жыцця і ад зямлі - да Неба. Вялікдзень - самае старажытнае і важнае свята богаслужбовага года. Хрыстос уваскрэс! - і для усёй светабудовы пачалася сапраўдная вясна, светлая, радасная раніца новага жыцця. Уваскрэсенне Госпада Ісуса - першая сапраўдная перамога жыцця над смерцю.

У велікодным пасланні пастве мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павал павіншаваў усіх з прамяністым святам Уваскрэсення Хрыстова.

«У цяперашнюю эпоху, калі імкнення многіх людзей абмежаваны штохвіліннымі клопатамі, мітуснёй, калі яны часта не задумваюцца пра самае галоўнае, а хтосьці і проста забывае, - пра выратаванне душы, пра добры Промысел Божы, асабліва важна асэнсоўваць гісторыю чалавецтва ў святле Уваскрэсення Хрыстовага, вучыцца ўсведамляць любоў Творцы, мудрасць і розум Божы, што вядзе чалавецтва па шляху збаўлення», - адзначыў кіраўнік беларускай праваслаўнай царквы.

У свята Вялікадня пачынаецца разгаўленне пасля працяглага Вялікага посту, і галоўнымі атрыбутамі святочнага стала з'яўляюцца фарбаваныя яйкі, булка і пасха (салодкая страва з тварагу з разынкамі). Фарбаванае яйка (раней - гэта былі толькі чырвоныя яйкі) - сімвал свету, што заліты крывёю Ісуса Хрыста, і праз гэта адраджаецца да новага жыцця. Булка (высокі хлеб са здобнага цеста) - сімвал цела Гасподняга, да якога павінны прычашчацца вернікі. Дарэчы, уся гэтая велікодная ежа асвячаецца ў царкве напярэдадні - у Страсную суботу.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках