29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крыме цягнік заехаў у маршрутку з пасажырамі

У Крыме цягнік заехаў у маршрутку з пасажырамі
Чыгуначны вакзал у Севастопалі

Загінулі пяць чалавек.

У Крыме пяць чалавек загінулі і чацвёра пацярпелі пры сутыкненні электрычкі з мікрааўтобусам. Пра гэта паведамляе «Радио Свобода» са спасылкай на МУС анэксаванага паўвострава. Аварыя адбылася на чыгуначным пераездзе ў горадзе Армянск.

Паводле папярэдніх звестак, электрычка не сышла з рэек, а аварыю справакаваў кіроўца маршруткі.

Ён нібыта выехаў на пераезд перад складам.

Аварыя адбылася на чыгуначным пераездзе ля сяла Суворава Краснаперэкопскага раёна на поўначы паўвострава. Паводле звестак МНС, сутыкнуліся мікрааўтобус «Мэрсэдэс спрынтар» і электрычка, у выніку ДТЗ загінулі пяць чалавек.

Звесткі аб пацярпелых адрозніваюцца: паводле звестак ДІБДР і Міністэрства аховы здароўя рэспублікі, пацярпелі тры чалавекі, МУС паведамляе пра пяцярых пацярпелых. Крыніца ў медыцынскіх колах рэгіёну заявіла ТАСС пра семярых параненых, двое з іх знаходзяцца ў рэанімацыі. Сярод пацярпелых таксама ёсць дзіця.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках