20 красавiка 2024, Субота, 6:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пайшоў з жыцця бацька Героя Украіны Міхаіла Жызнеўскага

15
Пайшоў з жыцця бацька Героя Украіны Міхаіла Жызнеўскага
МІХАІЛ ПЯТРОВІЧ ЖЫЗНЕЎСКІ
ФОТА: SVABODA.ORG

У Гомелі на 73-м годзе жыцця раптоўна памёр Міхаіл Пятровіч Жызнеўскі.

8 красавіка ў Гомелі на 73-м годзе жыцця раптоўна памёр Міхаіл Пятровіч Жызнеўскі, бацька Героя Украіны Міхаіла Жызнеўскага, паведамляе «Радыё Свабода».

Пра гэта паведаміла жонка Міхаіла Пятровіча - Ніна Жызнеўская.

«Здарылася гэта напачатку 16-й гадзіны. Ён скардзіўся на сардэчны боль і крывяны ціск. У яго таксама моцна балелі суставы», - кажа Ніна Жызнеўскі.

Цяперашняй вясной на загад прэзідэнта Украіны Жызнеўскія павінны былі падлячыцца ў адным з украінскіх санаторыяў. Чакалі толькі, пакуль крыху пацяплее. Пра лячэнне ў санаторыі сям'і Жызнеўскіх паведаміў амбасадар Украіны Ігар Кізім, калі ў лютым на загад украінскага прэзідэнта прывозіў інвалідны вазок для Ніны Васільеўны.

«Каб вы ведалі, Ніна Васільеўна, клопат пра вас і вашу сям'ю знаходзіцца на асабістым кантролі прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі. Ён, калі даведаўся, што вы маеце патрэбу ў такім вазку, загадаў набыць яго і перадаць вам. Для нас ваш сын - гэта справа Украіны. Мы шануем сваіх герояў», - сказаў тады ўкраінскі пасол.

Кабінет Міністраў Украіны прызначыў пажыццёвую стыпендыю бацьку Міхаіла Жызнеўскага - аднаго з першых забітых на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве падчас падзей Еўрамайдана ў студзені 2014 года. Стыпендыю персанальна атрымліваў і Міхаіл Пятровіч.

Да нядаўняга часу Жызнеўскі-старэйшы, будучы на пенсіі, працаваў яшчэ слесарам у гарадскім фізкультурна-аздараўленчым камбінаце. Заўсёды меркаваў, што ягоны сын Міхаіл загінуў за свабоду не толькі Украіны, але і Беларусі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках