28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ALEKSEEV: Бачу добры знак, які будзе спадарожнічаць майму выступу на «Еўравізіі»

2
ALEKSEEV: Бачу добры знак, які будзе спадарожнічаць майму выступу на «Еўравізіі»
МІКІТА АЛЯКСЕЕЎ
ФОТА: TUT.BY

Спявак, які прадстаўляе Беларусь, распавёў пра тое, што спадзяецца на магію лічбаў.

Роўна праз месяц, 8 траўня, у Лісабоне пачнецца конкурс «Еўравізія». Беларусь на ім прадставіць украінскі спявак ALEKSEEV, які выступіць у першым паўфінале. Мяркуючы з усяго, разлічвае ён не толькі на свае вакальныя таленты, але і на магію лічбаў, паведамляе БелТА.

- Я выступаю 8 траўня пад нумарам 8 з песняй «Назаўжды», якая ў пэўным сэнсе азначае бясконцасць, а лік 8 вельмі падобны на знак бясконцасці. Я бачу ў гэтым добры знак, які будзе спадарожнічаць майму ўдаламу выступу, - распавёў ALEKSEEV.

Нумар на «Еўравізіі» таксама гатовы. Дэталі невядомыя, але выступ дакладна будзе не такім, як на нацыянальным адборы (там ALEKSEEV быў у адзенні са святлодыёдамі, якія паўтаралі малюнак на задніку). Самая песня Forever, вакол якой усчалася нямала скандалаў, таксама крыху змянілася.

- Гэта вельмі асабісты нумар. Трапяткая праца, якая вельмі добра выказвае мой ўнутраны стан. Мы вельмі доўга шукалі, як павінна гучаць песня. Было некалькі ідэй пастаноўкі. Цяпер гэта ўсё ў вельмі прыемным балансе. Ёсць у гэтым творчая гармонія, - пракаментаваў ALEKSEEV.

Першы паўфінал «Еўравізіі», дзе выступае Беларусь, пройдзе 8 траўня, другі - 10 траўня. Фінал будзе 12 траўня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках