28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Беларусі накіравала ноту ў амбасаду Турцыі

МЗС Беларусі накіравала ноту ў амбасаду Турцыі

Прычынай стала парушэнне ПДР кіроўцам дыпламатычнага аўто.

Час ад часу чытачы onliner.by паведамляюць пра факты парушэння ПДР кіроўцамі аўтамабіляў з дыпламатычнымі нумарамі. Часцей за ўсё гаворка ідзе пра парушэнні правілаў спынення і стаянкі. Раней у Міністэрстве замежных спраў заяўлялі, што ўважліва адсочваюць кожны такі факт і прымаюць адпаведныя захады. Што ж гэта напраўду значыць?

Нядаўні прыклад: 7 сакавіка недалёка ад чыгуначнага вакзала наш чытач з нікам prosta сфатаграфаваў аўтамабіль BMW з дыпламатычнымі нумарамі, які стаіць на ходніку недалёка ад чыгуначнага вакзалу. Аўтар здымка сцвярджае, што зрабіў кіроўцу заўвагу, аднак паразумення не ўдалося знайсці.

- Кіроўца мяне прагнаў, сказаў нешта накшталт: «Чаго трэба? Ідзі куды ішоў!» - распавёў prosta.

Пра гэты інцыдэнт даведаліся ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі. Сёння ў МЗС паведамілі карэспандэнту Оnliner.by аб прынятых захадах.

- Інфармуем, што ў амбасаду Турцыі была накіраваная адпаведная нота. У адказ атрыманае запэўненне аб абавязковым выкананні надалей Правілаў дарожнага руху, - адзначылі ў МЗС.

Яшчэ раз нагадаем, што раней МЗС Беларусі выступіў з афіцыйным каментаром, у якім настойліва заклікаў дыпламатычны корпус, акрэдытаваны ў Беларусі, пільнавацца Законаў Рэспублікі Беларусь «Аб дарожным руху».

- Пэўныя прывілеі і імунітэты не даюць індульгенцыю на ўсёдазволенасць, асабліва на дарозе. Правілы дарожнага руху - гэта Закон. А акрамя таго, іх нездарма называюць «правіламі жыцця»: невыкананне норм паводзін на дарозе цягне за сабой трагічныянаступствы, у тым ліку для саміх парушальнікаў, ад якіх ніякія дыпламатычныя імунітэты не абароняць, - заявілі тады ў МЗС.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках