25 красавiка 2024, Чацвер, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўца Audi пратараніў тры аўто і патрульную машыну ДАІ

4
Кіроўца Audi пратараніў тры аўто і патрульную машыну ДАІ

Інцыдэнт адбыўся ў Кобрыне.

У нядзелю 32-гадовы кіроўца ў стане алкагольнага ап'янення, зладзіў гонкі з экіпажам міліцыі ў жылым сектары Кобрына. Увагу інспектараў прыцягнуў аўтамабіль Audi, які зухавата развярнуўся з крайняй правай паласы, абагнаўшы пры гэтым на пешаходным пераходзе аўтобус. Экіпаж пастанавіў пераследаваць парушальніка. Патрабаванні аб прыпыненні кіроўцам былі праігнараваныя. Падчас спробы ўцячы парушальнікам былі пашкоджаныя тры аўтамабілі, у тым ліку і службовы аўтамабіль патруля ДПС, паведамляе onliner.by.

Падчас уцёкаў ад пагоні кіроўца Audi павярнуў у двор. Дзень быў святочны, у дварах у гэты час было даволі шматлюдна, гулялі дзеці, і толькі на шчаслівы збег абставінаў ніхто з пешаходаў не пацярпеў. У працэсе пераследу супрацоўнікам ДАІ ўдалося заблакаваць Audi. Але і гэта не спыніла правапарушальніка: пратараніўшы службовы аўтамабіль, ён прадоўжыў уцякаць, пашкодзіўшы пры гэтым яшчэ два прыпаркаваныя аўтамабілі. Сыходзячы ад пагоні, кіроўца не змог справіцца з кіраваннем і заехаў у кантэйнер для смецця.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках