19 красавiка 2024, Пятніца, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лявон Вольскі едзе ў тур па Беларусі

Лявон Вольскі едзе ў тур па Беларусі
Лявон Вольскі
ФОТА: NN.BY

Музыка адпраўляецца ў тур па Беларусі ўпершыню за 10 гадоў.

Гурт Volski на чале з Лявонам Вольскім адпраўляецца ў тур па Беларусі. Канцэрт у Горадні пройдзе ў клубе «Галактыка» 12 траўня, паведамляе «Вечерний Гродно».

- У апошні раз я ездзіў у тур па Беларусі яшчэ з N.R.M. у 2008 годзе. Гэта было так даўно, што проста не верыцца, - распавёў журналістам Лявон Вольскі. - Будзем рады бачыць усіх. Праграма ў туры будзе бескампрамісна электрычная і энэргічная.

Падчас выступу Лявон Вольскі выканае легендарныя кампазіцыі з рэпертуару N.R.M., «Мроі», а таксама з альбомаў «Грамадазнаўства» і «Псіхасаматыка».

Першапачаткова канцэрт у Горадні быў запланаваны на 5 траўня, аднак пазней дату перанеслі - сачыце за інфармацыяй у сацыяльных сетках, а таксама удакладняйце інфармацыю па тэлефоне +375 (33) 90 11 304.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках