25 красавiка 2024, Чацвер, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістка «Маці 328»: Далучылася да галадоўкі, каб спыніць беззаконне ў краіне

19
Актывістка «Маці 328»: Далучылася да галадоўкі, каб спыніць беззаконне ў краіне

У Калінкавічах працягваецца галадоўка «Маці 328».

Пяць дзён шэсць жанчын з Калінкавічаў, Мазыра, Жлобіна, Гомеля і Магілёва галадаюць у кватэры, паведамляе гомельская «Вясна». Яны дамагаюцца асабістай сустрэчы з Лукашэнкам, перагляду крымінальных спраў сваіх сваякоў і змен у антынаркатычным заканадаўстве.

У першы ж дзень галадоўкі старшыня калінкавіцкага райвыканкама Сяргей Гвозд і старшыня «савета дэпутатаў» Віктар Замосцік паведамілі галадоўніцам, што іх гатовыя прыняць у адміністрацыі правадыра. Жанчыны пагадзіліся на сустрэчу, але не спынілі галадоўку. Яны моцна саслабелі, адчуваюць праблемы з ціскам, цукрам у крыві, шмат хто жаліцца на сутаргі ў цягліцах. Амаль штодня да галадоўніц прыязджае хуткая дапамога, мерае ціск.

30 красавіка да галадоўкі дадалася яшчэ адна жанчына Марыя Леаненка са Жлобіна. Ейны сын быў асуджаны на 10 гадоў зняволення паводле арт.328 КК РБ.

"Довадаў вінаватасці сына ніякіх няма, аднак - 10 гадоў калоніі, - кажа Марыя. - Таму, каб спыніць гэтае беззаконне ў краіне, я далучылася да галадоўкі. 3 гады нам улады толькі абяцалі, але нічога не рабілі. Гэта наш крык душы, гэта астатняя надзея, каб выратаваць моладзь".

Штодня да пратэстоўніц прыходзяць і іншыя актывісты руху «Маці 328», каб выказаць салідарнасць і дапамагчы.

"Шмат я чуў тут гісторый як, хто і за што трапіў паводле арт.328 у калоніі, - кажа Сяргей Якушкін з Мазыра, - але калі мой сын атрымаў 9 гадоў за продаж "аскафену" ды "цытрамону" - гэта жудасна і страшна. ні на хвіліну нас з жонкай не пакідаюць сумныя думкі. Я не магу галадаць, бо адзін у сям'і працую, але я цалкам салідарны з жанчынамі, часта бываю ў іх, дапамагаю і як магу падтрымліваю".

На 2 траўня прызначаная сустрэча галадоўніц з чыноўнікамі ў адміністрацыі Лукашэнкі.

"Я не адчуваю ніякай удзячнасці за тое, што высокія чыноўнікі, нарэшце, нас заўважылі і пагадзіліся сустрэцца, - кажа Таццяна Канеўская з Гомеля. - Шкада, што дамагчыся сустрэчы з Лукашэнкам ды іншымі чыноўнікамі нам давялося такой цаной. Мы паспрабавалі ўсе спосабы, але былі вымушаныя ісці на надзвычайныя захады, ахвяраваць сваім здароўем".

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках