25 красавiка 2024, Чацвер, 7:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Пасажыр маскоўскага метро жартам узяў на рукі расейскага гвардзейца

19
Відэафакт: Пасажыр маскоўскага метро жартам узяў на рукі расейскага гвардзейца

Мужчына стаў фігурантам крымінальнай справы за перанос расейскага гвардзейца па метро.

Следчы камітэт Расеі (СКР) распачаў крымінальную справу паводле арт 318 КК РФ (выкарыстанне гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады) супраць маладога чалавека, які пранёс па вестыбюлі метро ў Маскве супрацоўніка Расгвардыі. Пра гэта ўстанова паведаміла на сваім канале ў «Тамтам», піша РБК.

«На станцыі «Сухараўская» Маскоўскага метрапалітэна маладзён абхапіў рукамі супрацоўніка Расгвардыі і пранёс яго па вестыбюлі. Распачатая крымінальная справа аб выкарыстанні гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады», - гаворыцца ў паведамленні. Максімальная санкцыя артыкула прадугледжвае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

СК таксама апублікаваў відэа інцыдэнту. На кадрах бачна, як маладзён падышоў да расгвардзейца, які размаўляў са сваімі калегамі, ззаду, узяў яго і пранёс некалькі метраў па вестыбюлі. Сам супрацоўнік праваахоўных органаў спрабаваў вырвацца. Мужчына адпусціў яго толькі пасля таго, як да яго падышлі іншыя супрацоўнікі Расгвардыі.

На сайце Галоўнай следчай управы СКР сталіцы адзначаецца, што найбліжэйшым часам следчыя плануюць хадайнічаць аб абранні ў дачыненні да маладзёна меры стрымання ў выглядзе хатняга арышту. Інцыдэнт адбыўся 6 траўня. Паводле версіі следства, мужчына, «наўмысна жадаючы перашкодзіць законнай дзейнасці аховы грамадскага парадку супрацоўніку, які знаходзіцца ў форменным абмундзіраванні і які з'яўляецца прадстаўніком улады, абхапіў яго рукамі са спіны, дэманстратыўна стрымліваючы ягоныя рухі, пранёс па вестыбюлі станцыі метро».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках