19 красавiка 2024, Пятніца, 22:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Некампетэнтнасць Лукашэнкі дабіла і хакей, і краіну да абуха

43
Некампетэнтнасць Лукашэнкі дабіла і хакей, і краіну да абуха

Хакей - гэта люстра беларускай дыктатуры.

Каманда Беларусі саступіла Аўстрыі (0:4) на групавой стадыі чэмпіянату свету ў Даніі. Такім чынам, упершыню за 15 гадоў беларуская каманда пакінула элітны дывізіён.

Пракаментаваць гэтую падзею сайт Charter97.org папрасіў каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», выпускніка Беларускага інстытута фізічнай культуры Змітра Бандарэнку.

- Ці можна сказаць, што гэта заканамерны вынік хваравітай апантанасці хакеем аднаго не вельмі адэкватнага чалавека. Першапачаткова стаўка на хакей як спорт № 1 у Беларусі была падобная да вырошчвання дыняў і кавуноў на палетках у Драздах. Капрызы Лукашэнкі «Я так хачу!» ўжо даўно не спрацоўваюць. Колькі ні ўлівае грошай у хакей, без наяўнасці навуковай базы і трэнерскіх традыцый стаць беларусам сусветным лідэрам у гэтым тыпе спорту немагчыма.

Хакей - вельмі дарагая цацка. Мільёны пенсіянераў, рабочых, сялян былі абрабаваныя, і іхнія грошы пайшлі на будаўніцтва непатрэбных і малаэфектыўных хакейных палацаў. Але дыктатар рабаваў таксама і саміх беларускіх хакеістаў. Ягоныя так званыя аматарскія хакейныя турніры патрабавалі велізарных сродкаў, бо хакеістам з усяго свету для асалоды кіраўніка плаціліся немалыя грошы. А школьнікаў, студэнтаў і жаўнераў апошнім часам зганялі на хакейныя арэны на матчы не толькі з удзелам Лукашэнкі-старэйшага, але і на гульні малодшага сына. Калі б хоць бы малая частка гэтых сродкаў пайшла б на нацыянальную каманду, то яна хаця б як мінімум утрымалася б у элітным дывізіёне.

Хакей - гэта люстра беларускай дыктатуры, і сённяшні крах спартовага «топ-мэнэджара» выклікаў весялосць у большасці жыхароў краіны.

- Якой можа быць рэакцыя Лукашэнкі? Можа быць, камандзе Беларусі трэба неадкладна прасіць палітычны прытулак у Даніі?

- Вядома, гэта не проста пстрычка па носе Лукашэнкі. Гэта радыкальны ўдар па ягонай і так не вельмі ўстойлівай псіхіцы. Я не выключаю рэпрэсій супраць як саміх хакеістаў, так і супраць трэнераў і спартовых чыноўнікаў. Згадаем справу генеральнага мэнэджара менскага «Дынама» Уладзіміра Беражкова.

Але Лукашэнка павінен надзець кайданкі самому сабе. Гэта ягонае некампетэнтнае ўмяшанне ва ўсе сфэры жыцця, расстаноўка на кіроўных пасадах супрацоўнікаў КДБ і міліцыі дабілі і хакей, і эканоміку краіны да абуха.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках