19 красавiка 2024, Пятніца, 20:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Захараў: Калі кажуць, што ў нас шмат лядовых арэн, мне смешна. Трэба хаця б 100

78
Міхаіл Захараў: Калі кажуць, што ў нас шмат лядовых арэн, мне смешна. Трэба хаця б 100
МІХАІЛ ЗАХАРАЎ
ФОТА: BELARUSHOCKEY.COM

Адзін з настаўнікаў каманды ў хакеі запатрабаваў павялічыць колькасць лядовых палацаў.

У Беларусі неабходна перагледзець падыход да развіцця дзіцячага хакея і будаваць яшчэ больш лядовых арэн. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» распавёў галоўны трэнер менскага «Юнацтва» і адзін з настаўнікаў нацыянальнай каманды ў хакеі Міхаіл Захараў, паведамляе БелТА.

На ягоную думку, адная з галоўных прычын крызісу беларускага хакея ў недастатковым развіцці дзіцячага хакея.

- Шмат камунікую са старшынём ФХБ Сямёнам Шапірам, ён разумее, што нам трэба перагледзець падыходы да развіцця дзіцячага хакея. Галоўнае - перагледзець падыходы да дзіцячага хакея і, думаю, усё будзе нармальна. Ды і каткоў не стае. Калі мне кажуць, у што ў нас шмат лядовых арэн, мне смешна. Гэта не 350, як у Швэцыі, у нашай краіне з насельніцтвам 10 мільёнаў павінна быць хаця б 100 лядовых каткоў, - распавёў Міхаіл Захараў.

Нацыянальная каманда Беларусі ў хакеі на чэмпіянаце свету ў Даніі пацярпела ў групе «А» шэсць параз запар і не захавала прапіску ў элітным дывізіёне ўпершыню з 2005 года.

Напісаць каментар 78

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках