25 красавiка 2024, Чацвер, 3:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Афнагель: Лукашэнка безнадзейна састарэў - і не толькі ў хакеі

13
Яўген Афнагель: Лукашэнка безнадзейна састарэў - і не толькі ў хакеі
ЯЎГЕН АФНАГЕЛЬ
ФОТА: «БЕЛСАТ»

За што ні возьмецца дыктатар - нічога не атрымліваецца.

Пра гэта сайту Charter97.org заявіў адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель у каментары аб няўдалым выступе беларускай хакейнай нацыянальнай каманды на ЧС-2018, пасля якога беларусам давялося пакінуць элітны дывізіён:

- Напраўду, нічога дзіўнага ў тым, што беларуская нацыянальная каманда ў хакеі вылецела з элітнага дывізіёна, няма. Да гэтага ўсё ішло. Пры тым, што хакей з падачы Лукашэнкі быў «спортам №1» у краіне, за апошнія дзесяць гадоў толькі ў 2014 і 2015 годзе каманда на ЧС здолела выйсці ў ¼ фіналу. У мінулым і пазамінулым годзе беларусам цудам удалося ўтрымацца ў вышэйшым дывізіёне, перамогшы ў двух матчах з сямі.

Дарэчы, цікава пачытаць каментары ў інтэрнэце, у сацсетках - такое адчуванне, што ўся краіна падчас апошняга матчу заўзела за Аўстрыю. У нармальных краінах людзі заўсёды падтрымліваюць свае нацыянальныя каманды. У нас жа ўсе асацыююць хакей толькі з дыктатарам і бескарыснымі лядовымі палацамі ва ўсёй краіне. Таму і заўзеюць за спаборнікаў, і зычаць ім перамогі, ведаючы як Лукашэнка браўся за многае ў нашай краіне. За дрэваапрацоўку - і цяпер беларусы возяць мэблю з «Ікеі». За сельскую гаспадарку - даводзіцца набываць егіпецкую бульбу і польскія яблыкі. За «будоўлі стагоддзя», якімі цяпер толькі суседзяў палохаць можна, за асваенне космасу, аўтамабілебудаванне, імпартазамяшчэнне, «Еўравізію» - нічога не атрымліваецца. Наогул нічога. Проста і Лукашэнка, і ягоныя метады кіравання безнадзейна састарэлі - і не толькі ў хакеі. Таму, пакуль ён ва ўладзе, нічога талковага ў аніводным кірунку, за які яму яшчэ ўздумаецца брацца, не выйдзе.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках