25 красавiка 2024, Чацвер, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Маўчаць я не буду»: як аршанец правёў акцыю ў цэнтры горада

7
«Маўчаць я не буду»: як аршанец правёў акцыю ў цэнтры горада

Хто гэты смелы пратэстовец з шыльдай «По 500 тут нет»?

Каля помніка Леніна ў цэнтры Воршы раніцай 14 траўня прайшоў адзіночны пікет «По 500 тут нет», паведамляе сайт ПЦ «Вясна».

Загадзя пра гэтую акцыю нічога не паведамлялася. Ды і хто стаў яе адзіным удзельнікам таксама не вядома. Фотаздымкі на адрас сайта orsha.eu даслалі мінакі, супрацоўнікі інтэрнэт-выдання змаглі ўбачыць толькі момант затрымання ўдзельніка.

Усяго хлопец змог прастаяць каля помніка Леніну блізу 15 хвілін з 10 гадзін раніцы ў панядзелак. Ён усталяваў на помнік самаробную шыльду «По 500 тут нет» і проста стаяў побач, чытаючы кнігу. Зразумела, што надпіс на шыльдзе тычыцца абяцаных ужо даўно сярэдніх заробкаў па 500 даляраў.

Увечары, 14 траўня, на форуме партала orsha.eu з'явіўся допіс ананімнага ўдзельніка пікету:

«А што далей магло быць - адвезлі мяне ў РАУС, блізу 7-мі гадзін там сядзеў і чытаў кнігі, пакуль мяне апытвалі і складалі пратаколы, а пад 6 вечара адвезлі ў суд і выдалі 490 рублёў штрафу. Маўчаць я не буду, калі замест таго, каб спакойна займацца сваімі справамі, я павінен або працаваць за маленькі заробак, падаткі з якой пойдуць у нікуды, ці спрабаваць выжыць неяк па-іншаму».

Магчыма, юнака, вядомага ў сацыяльных сетках як Раман Люмінец, абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве паводле артыкула 23.34 КоАП РБ.

ПІКЕТ У ВОРШЫ 14 ТРАЎНЯ 2018 ГОДА.
Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках