20 красавiка 2024, Субота, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Советская Белоруссия»: Разруха на лёдзе ў Капенгагене толькі вынік вэрхалу ў галовах кіраўніцтва

6
«Советская Белоруссия»: Разруха на лёдзе ў Капенгагене толькі вынік вэрхалу ў галовах кіраўніцтва

Занадта шмат напышлівых слоў і занадта мала рэальных дзеянняў.

Карэспандэнт газеты «Советская Белоруссия» Аляксей Карпук разбірае прычыны краху каманды Беларусі на чэмпіянаце свету ў Даніі і акрэслівае віну федэрацыі ў тым, што здарылася, піша Прессбол.

- Разруха на лёдзе ў Капенгагене толькі вынік вэрхалу ў галовах кіраўніцтва. Занадта шмат напышлівых слоў і занадта мала рэальных дзеянняў. Федэрацыя калі і не можа паўплываць на кадравую палітыку клубаў (і перш за ўсё менскага «Дынама»), то сапраўды адказвае за склад нацыянальнай каманды, якая адпраўляецца на галоўны турнір сезона. І ў сувязі з гэтым пытанні так і страляюць ва ўпор. Чаму не абаранілі Бэйла, чаму не ўгаварылі пачакаць з лячэннем Касціцыных? Чаму не было ў камандзе Стасенкі? І наогул, чаму слепа давяраць Люісу, хоць яшчэ пасля мінулагодняга чэмпіянату свету ва ўсіх было жаданне з ім расстацца? Тады ж, нагадаем, Менск атрымаў права правядзення чэмпіянату свету-2021, а ранейшае кіраўніцтва федэрацыі атрымала адстаўку.

Прайшоў год.

І сёння галоўны трэнер «Ліды» Дзмітрый Дудзік, які, вядома ж, занураны ў рознага кшталту закуліссе, кажа без сарамлівасці: «Кіраўніцтва ФХБ хацела расстацца з канадскім спецыялістам яшчэ ў мінулым годзе. Аднак кантракт з канадцам быў складзены вельмі хітра і прадугледжваў вялікую выплату ў выпадку датэрміновага скасавання. Да таго ж у кантракце былі дакладна прапісаныя ўсе абавязкі Люіса, і калі федэрацыя захацела больш задзейнічаць Дэйва, той паказаў на адсутнасць адпаведнага пункта ў дамове», - піша Карпук ў газеце «Советская Белоруссия».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках