29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палестынцы на прызыў ХАМАСа прарываліся праз мяжу з Ізраілем

Палестынцы на прызыў ХАМАСа прарываліся праз мяжу з Ізраілем
Фота: Reuters

У выніку сутычак загінулі дзясяткі чалавек.

Шматтысячны марш пад кіраўніцтвам ХАМАСа з мэтай прарваць мяжу сектара Газы з Ізраілем прывёў у панядзелак, 14 траўня, да жорсткіх сутыкненняў з ЦАХАЛам, паведамляе 7kanal.co.il. Усяго, са звестак СМІ, у спробе прарыву мяжы ўдзельнічалі блізу 40 тысяч чалавек.

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху ініцыяваў нараду аб бяспецы, каб падрыхтавацца да працягу гэтых падзей. У нарадзе возьмуць удзел міністр абароны Авігдор Ліберман, начальнік Генштаба Гадзі Айзэнкот, кіраўнік ШАБАКа Надаў Аргаман.

Нетаньяху пакінуў у Twitter запіс такога зместу: «Кожная дзяржава абавязаная абараняць свае межы. Тэрарыстычная групоўка ХАМАС заяўляе, што яна мае намер знішчыць Ізраіль і забіць тысячы людзей, каб прарвацца праз памежную агароджу. Мы будзем працягваць дзейнічаць смела, каб абараніць наш суверэнітэт і нашых грамадзян».

Між тым, тэрарысты ХАМАС падпалілі адзін з тэрміналаў на кантрольна-прапускным пункце «Керэм Шалом» паміж Газай ды Ізраілем.

Правакацыі ХАМАС прывялі да сутычак на мяжы. У міністэрстве аховы здароўя сектара Газа ўдакладнілі колькасць загінулых падчас беспарадкаў на мяжы з сектарам Газа 14 траўня, паведамляе mignews.com.

Са звестак установы, на раніцу 15 траўня іх колькасць узрасла да 59 чалавек.

Пры гэтым усяго па медыцынскую дапамогу ў гэты дзень звярнуліся амаль 2,8 тысяч чалавек.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках