24 красавiка 2024, Серада, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вальтэр Санчэс: Удзел Фядыніча ў канферэнцыі МАП неабходны

2
Вальтэр Санчэс: Удзел Фядыніча ў канферэнцыі МАП неабходны
ВАЛЬТЭР САНЧЭС

Генеральны сакратар глабальнага прафзвязу IldustriALL звярнуўся да беларускіх уладаў.

З 28 траўня да 8 чэрвеня ў Жэневе пройдзе канферэнцыя Міжнароднай арганізацыі працы. У ёй будзе ўдзельнічаць урадавая дэлегацыя Беларусі. Акрамя прадстаўнікоў дзяржавы, МАП запрашае і незалежныя прафзвязы, у тым ліку і старшыню РЭП Генадзя Фядыніча, які таксама з'яўляецца намеснікам чальца Выканкама IndustriALL. На канферэнцыі МАП будуць абмяркоўваць у тым ліку і становішча прафзвязаў у розных краінах свету. Аднак Генадзю Фядынічу забаронена пакідаць Беларусь, паведамляе praca-by.info.

Вальтэр Санчэс, Генеральны сакратар IndustriALL, звярнуўся ў Следчы камітэт, каб той выдаў дазвол на выезд лідару незалежнага прафзвязу:

«Глабальны звяз IndustriALL, які аб'ядноўвае больш за 50 млн прамысловых работнікаў у 140 краінах свету, уключыў старшыню Беларускага прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (прафзвяз РЭП) Фядыніча Генадзя Фёдаравіча, Намесніка чальца Выканкама Глабальнага звязу IndustriALL, у склад сваёй дэлегацыі для ўдзелу ў канферэнцыі Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), якая пройдзе ў Жэневе, Швайцарыя, з 28 траўня да 8 чэрвеня.

На канферэнцыі, у якой возьме ўдзел урадавая дэлегацыя Рэспублікі Беларусь, плануецца абмеркаванне пытанняў стану правоў прафзвязаў у розных краінах свету, у тым ліку у Рэспубліцы Беларусь, што робіць неабходным удзел у ёй Г.Ф.Фядыніча як прафзвязнага лідара, які неаднаразова сутыкаўся з фактамі парушэнняў правоў прафзвязаў.

Улічваючы абмежаванні ў перамяшчэнні Г.Ф. Фядыніча, звязаныя з гэтай падпіскай аб нявыездзе, Глабальны звяз IndustriALL звяртаецца ў Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь з просьбай выдаць яму дазвол на выезд з краіны на тэрмін з 1 да 20 чэрвеня 2018 года i гарантуе своечасовае вяртанне Г.Ф. Фядыніча ў Рэспубліку Беларусь».

- Міжнародная салідарнасць - гэта вельмі важна. Уся міжнародная супольнасць павінна даведацца пра сапраўдную сітуацыю: пра тое, што так званая Справа прафзвязаў - чыста палітычная. Гэтая канферэнцыя - адзін з інструментаў уплыву на заходнюю дыпламатыю. Вельмі пажадана, каб Генадзь Фядыніч асабіста ўзяў удзел у канферэнцыі МАП, тым больш, што ён - афіцыйны дэлегат, - пракаментаваў зварот Вальтэра Санчэса прэс-сакратар прафзвязу РЭП Мікалай Герасіменка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках