23 красавiка 2024, aўторак, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У шэсць разоў падняць кошты - хто вытрымае?»

47
«У шэсць разоў падняць кошты - хто вытрымае?»

Улады баяцца сацыяльнага выбуху праз падаражанне паслуг ЖКГ.

Беларусы цяпер кампенсуюць блізу 85% выдаткаў на спажытую электраэнэргію, паведаміў сёння намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка на форуме «Атамэкспа» ў Сочы, піша БелТА. Паводле ягоных слоў, улады плануюць цягам двух гадоў выйсці на поўную кампенсацыю выдаткаў на гэтую паслугу.

За цеплавую энэргію насельніцтва кампенсуе 16,8% выдаткаў, удакладніў намеснік прэм'ер-міністра. Пры гэтым задача выйсці на 100%, паводле ягоных слоў, цяпер вельмі рызыкоўная. «У шэсць разоў падняць кошты - хто вытрымае? Нават заможныя ці людзі з сярэднім дастаткам не могуць. Мы такую задачу не можам ставіць найбліжэйшым часам», - растлумачыў віцэ-прэм'ер.

Нагадаем, у пачатку студзеня Лукашэнка падпісаў указ аб планавым падвышэнні «камуналкі», якім устанаўлівае гранічна дапушчальныя тарыфы.

Устаноўлены з 1 студзеня тарыф на паслугі ЖКГ дазваляе да сярэдзіны гэтага года дасягнуць 100% аплаты асноўных паслуг, акрамя цеплавой энэргіі, заявіў раней намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін.

Акрамя таго, 100% паслуг ЖКГ з 1 студзеня 2019 года будуць аплачваць грамадзяне, прызнаныя паводле дэкрэту №1 «дармаедамі». Пастанову будуць выносіць спецыяльныя камісіі, абскардзіць вердыкт якіх нельга.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках