24 красавiка 2024, Серада, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада БНК заклікала да салідарнасці з Ігарам Комлікам і Генадзем Фядынічам

4
Рада БНК заклікала да салідарнасці з Ігарам Комлікам і Генадзем Фядынічам
ІГАР КОМЛІК (ЗЛЕВА) І ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ

Апазіцыйныя палітыкі запатрабавалі ад уладаў неадкладна спыніць сфальсіфікаваную «справу прафзвязаў».

Пра гэта гаворыцца ў заяве Рады Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, тэкст якой апублікаваў адзін з лідараў БНК Мікалай Статкевіч:

«Спыніць пераслед лідараў незалежнага прафзвязу!

Рада Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу выказвае абурэнне з нагоды крымінальнага пераследу лідараў прафзвязу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

У жніўні мінулага года беларускі рэжым пачаў спецаперацыю супраць гэтага незалежнага прафзвязу. Яго кіраўніцтва пабывала пад арыштам. Ва ўсёй краіне было дапытана больш за 500 прафзвязных актывістаў. Дзейнасць прафзвязу РЭП была спаралізаваная.

Незаконных дзеянняў не было выяўлена, і рэжыму спатрэбіўся амаль год, каб прыдумаць «крымінал». Фядынічу і Комлік выстаўленыя абвінавачванні ў «нявыплаце падаткаў» з нібыта атрыманай прафзвязам РЭП у 2011 годзе дапамогі ад міжнароднага прафзвязнага руху. Па гэтых абвінавачваннях прафзвязным лідарам пагражае да 7 гадоў зняволення.

Абвінавачванні гэтыя палітычна матываваныя. Яны выкліканыя актыўнай роляй прафзвязу РЭП у барацьбе за скасаванне дэкрэту аб падатку з беспрацоўных. Гэта помста рэжыму прафзвязным лідарам, пераслед якіх выглядае асабліва цынічным на фоне раскошы, у якой жыве, ужо нават не хаваючы скрадзеныя ў народа грошы, кіроўны клан.

Рада БНК патрабуе неадкладна адклікаць хлуслівыя абвінавачванні, выстаўленыя Ігару Комліку і Генадзю Фядынічу, спынення іх пераследу. Мы заяўляем, што гатовыя пачаць кампанію салідарнасці з нашымі таварышамі ў барацьбе за дэмакратычную, вольную, прававую Беларусь, і заклікаем беларускую і міжнародную грамадскасць да падтрымкі лідараў прафзвязу РЭП.

Уладу - народу!

Жыве Беларусь!»

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках