19 красавiка 2024, Пятніца, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай паспяхова закончыў 370-дзённы экспэрымент наконт жыцця на Месяцы

Кітай паспяхова закончыў 370-дзённы экспэрымент наконт жыцця на Месяцы

Месяцовая база заклікана стаць пераладавальным пунктам для місій на Марс.

У Кітаі закончыўся самы працяглы экспэрымент імітацыі жыцця на аўтаномнай месяцовай базе, удзельнікі якога правялі 370 дзён у спецыяльнай лабараторыі "Юэгун-1" і 15 траўня пакінулі яе. Пра гэта паведамляе Сіньхуа.

Неўзабаве навукоўцы спадзяюцца стварыць калямесяцовую базу, якая стане перавалачным пунктам для марсіянскіх місій. Мяркуецца, што гэта будзе заселеная станцыя, дзе экіпаж з чатырох чалавек зможа знаходзіцца не менш за 30 дзён. Некаторыя даследчыкі не выключаюць магчымасці пабудовы базы і на паверхні Месяца.

У Бэйханскім універсітэце ў Пекіне пабудавалі комплекс Юэгун-1 (або Месяцовы Палац-1), дзе былі створаныя варункі жыцця на месяцовай базе. Комплекс плошчай 160 кв.м уключае ў сябе два сельскагаспадарчыя модулі і жылую кабіну, у якой знаходзяцца чатыры невялікія аднаасабовыя спачывальні, гасцёўня, ванная, аддзяленне для перапрацоўкі адкідаў і пакой для жывёл.

Экспэрымент распачаўся 10 траўня 2017 года і складаўся з некалькіх этапаў. Першая група з чатырох добраахвотнікаў правяла ў замкнёнай прасторы 60 дзён. Іх змяніла другая група, якая правяла ў замкнёнай прасторы 200 дзён. Ім на змену вярнулася першая група выпрабавальнікаў, якая знаходзілася ў лабараторным модулі 110 дзён. На гэтым экспэрымент закончыўся.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках