28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам на вока: Польшча ўводзіць новыя правілы продажу алкаголю

7
Беларусам на вока: Польшча ўводзіць новыя правілы продажу алкаголю

Алкаголь набыць будзе складаней.

Польскія органы самакіравання яшчэ да пачатку летніх вакацый павінны прыняць пастанову, ці абмяжоўваць продаж алкаголю ў начны час, паведамляе «Радыё Свабода».

З 9 сакавіка ў Польшчы дзейнічае абноўлены закон аб выхаванні ў цвярозасці і супрацьдзеянні алкагалізму. Ён дазваляе мясцовым уладам кантраляваць колькасць і месца размяшчэння крамаў, у якіх можна набыць алкаголь. Акрамя таго, закон дазваляе ўвесці забарону на продаж алкаголю з 22 гадзін вечара да 6-й раніцы.

Ключавыя пастановы ў гэтым пытанні будуць прынятыя мясцовымі ўладамі ў траўні і чэрвені гэтага года. Начная забарона на продаж цяпер ужо дзейнічае ў Сопаце і Петркуве-Трыбунальскім.

Некаторыя польскія гарады сваю пастанову прывязваюць да таго, чаго жадаюць іх жыхары. Улады Гданьска ў сярэдзіне траўня правядуць апытанне, ці падтрымліваюць жыхары горада забарону на продаж алкаголю ў начны час. Жыхары Лодзі ўжо выказалі сваё меркаванне - 68% апытаных (а гэта група з 2599 чалавек) супраць усякіх забаронаў.

У Варшаве чыноўнікі хацелі б мець магчымасць уводзіць забарону кропкава, у дачыненні да асобных раёнаў або аб'ектаў, аднак дэпутаты кіроўнай партыі не схільныя да такіх выключэнняў, бо, на іх погляд, гэта магло б прывесці да суб'ектыўных пастаноў і абмежавання канкурэнцыі ў пэўных частках горада.

Ужо вядома, што не будзе ўводзіць забарону на гандаль алкаголем уначы Беласток. Адзінае, што разглядаюць улады горада - гэта абмежаванне максімальнай колькасці крамаў, якія прадаюць спіртныя напоі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках