23 красавiка 2024, aўторак, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кара-Мурза-малодшы атрымаў папярэджанне аб пакаранні за «дапамогу» ў прыняцці санкцый супраць РФ

4
Кара-Мурза-малодшы атрымаў папярэджанне аб пакаранні за «дапамогу» ў прыняцці санкцый супраць РФ
УЛАДЗІМІР КАРА-МУРЗА-МАЛОДШЫ

У Дзярждуме спаслаліся на новы закон аб санкцыях.

У Дзяржаўнай думе заявілі, што намесніку старшыні руху "Адкрытая Расія" Уладзіміру Кара-Мурза - малодшаму пагражае пакаранне ў выпадку прыняцця закона аб крымінальнай адказнасці за дзеянні, якія прывялі да ўвядзення санкцый супраць Расеі. Пра гэта заявіў першы намеснік кіраўніка фракцыі "Адзінай Расеі" Андрэй Ісаеў, паведамляе "Інтэрфакс".

Дэпутат назваў "прыходам з павіннай" словы апазіцыянера аб тым, што ён дамогся ўвядзення "акта Магніцкага" ў васьмі краінах.

Напярэдадні Дзярждума Расеі прыняла ў першым чытанні закон аб крымінальнай адказнасці за выкананне ў Расеі заходніх санкцый. Ён прадугледжвае штраф да 500 тысяч рублёў або пазбаўленне волі да трох гадоў за падачу замежным дзяржавам звестак або рэкамендацый, якія могуць справакаваць іх на новыя санкцыі. Таксама прапануецца ўвесці ў Крымінальны кодэкс артыкул за адмову ад угодаў з расейцамі на падставе выканання санкцый замежных дзяржаў. За такое парушэнне аўтары паправак прапануюць штрафаваць на суму да 600 тысяч рублёў або пазбаўляць волі на тэрмін да чатырох гадоў.

Уладзімір Кара-Мурза, каардынатар няўрадавай арганізацыі "Адкрытая Расія" Міхаіла Хадаркоўскага, выступаў перад заканадаўцамі ЗША за санкцыі супраць расейскіх чыноўнікаў і кіраўнікоў СМІ. Ён быў палітычным хаўруснікам апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова, забітага ў цэнтры Масквы ў лютым 2015 года.

У траўні 2015 года і ў лютым 2017 года Кара-Мурза-малодшы быў у экстранным парадку шпіталізаваны. У абодвух выпадках лекары дыягнаставалі "таксічнае дзеянне няўлічанага рэчыва". Апазіцыянер патрабаваў распачаць крымінальную справу аб фактах атручванняў, але Следчы камітэт некалькі раз выносіў адмовы.

Цяпер ён знаходзіцца ў ЗША.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках