29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жаліба: Павышэнне коштаў на паліва раздражняе беларусаў

3
Барыс Жаліба: Павышэнне коштаў на паліва раздражняе беларусаў

Эканаміст упэўнены, што паліва ў краіне працягне даражэць.

Эканаміст Барыс Жаліба тлумачыць «Радыё Рацыя», чаму паліва падаражэла ўжо дзявяты раз за год.

Аўтамабільнае паліва ў Беларусі з 15 траўня чарговым разам падаражэла на 1 капейку. «Белнафтахім» раней паведамляў, што «кошты мяняюцца ў параўнанні з узроўнем коштамі, якія дзейнічаюць на расейскім рынку».

- Расейская нафта, якая пастаўляецца ў Беларусь, стала ў параўнанні з мінулым годам істотна даражэйшай за кошт таго, што мыту замянілі падаткам на здабычу нафты. Калі раней яна каштавала прыкладна 50 адсоткаў ад сусветнага кошту, то цяпер - не менш за 80 адсоткаў. У апошні час чыноўнікі распавядаюць, што ў такіх умовах беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы працуюць са стратамі. Унутраныя пастаўкі паліва заўсёды былі стратнымі, таму, падвышаючы кошты на паліва, імкнуцца такім чынам знізіць выдаткі.

- Жартаўнікі ўжо назвалі апошняе павышэнне коштаў на паліва «катаваннем аўтааматараў капейкай».

- Гэта такі псіхалагічны фактар. Калі павышаць кошты больш сур'ёзна, то гэта можа выклікаць пратэст у грамадстве. Таму ўлады падыходзяць да гэтага пытання вельмі асцярожна. Вырас кошт на 1 капейку - быццам бы для народа і не вельмі шмат. Але ж гэта ўжо дзявятае павышэнне з пачатку года! Можа быць, і на самай справе лепш бы паднялі кошт адзін раз, а не рабілі гэта дзевяць разоў па капейцы? Гэта ж раздражняе людзей.

- Паліва працягне даражэць?

- Паліва ў нас у апошнія гады практычна ніколі не таннела, так што не варта разлічваць на аптымістычныя прагнозы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках