26 красавiка 2024, Пятніца, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму Лукашэнка выглядаў такім нярадасным побач з Рахмонам

27
Чаму Лукашэнка выглядаў такім нярадасным побач з Рахмонам

Некалькі версій пра прычыны дрэннага настрою дыктатара ў Душанбэ.

Падчас сумеснай заявы для прэсы паводле вынікаў перагавораў у Душанбэ Аляксандр Лукашэнка выглядаў сумным. Падобныя эмоцыі ў яго праслізгвалі і на афіцыйнай фотасесіі. Паспрабуем разабрацца ў прычынах змрочнага настрою дыктатара, піша «Салiдарнасць».

ФОТА: PREZIDENT.TJ

Цалкам магчыма, адной з прычын з'яўляюцца вынікі сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Сочы, на якой Лукашэнку давялося крытыкаваць асаблівасці ўзаемаадносін краін-удзельніц ЕАЭС: «Інтарэсы асобных таваравытворцаў перыядычна ставяцца вышэй за прынятыя намі пастановы. Гэта ідзе насуперак з нашымі дамоўленасцямі».

Рэакцыя з Расеі не прымусіла сябе доўга чакаць. У той жа дзень Рассельгаснагляд апублікаваў інфармацыю пра тое, як з дапамогай ілжывай схем транзіту «Беларусь-Казахстан» беларускія вытворцы нібыта абыходзяць санкцыі. А 16 траўня ведамства ўвяло новыя санкцыі, у тым ліку і ў дачыненні да ААТ «Александрыйскае».

Другой прычынай адсутнасці настрою, можа быць стан спраў у гандлі з Таджыкістанам.

ТАБЛІЦА TAJIKISTAN.MFA.GOV.BY

Нягледзячы на штогадовыя заявы пра падпісанне чарговай дарожнай карты, аб'ём тавараабароту паміж дзвюма краінамі апусціўся ніжэй за ўзровень 2012 года. У 2016-м краіны і зусім нагандлявалі на 20 мільёнаў даляраў, што раўняецца чыстаму прыбытку «Еўраопта» летась.

І ўсё ж госць з Менска ў пэўны момант заўсміхаўся. Як і яго таджыкскі калега.

ФОТА: PREZIDENT.TJ
Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках