19 красавiка 2024, Пятніца, 16:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі інвестараў сядуць у Беларусі ў турму?

8
Колькі інвестараў сядуць у Беларусі ў турму?
АЛЯКСАНДР МУРАЎЁЎ
ФОТА: ДАР'Я БУРАКІНА, TUT.BY

Не варта падманвацца, што ў Беларусі з’явіліся нейкія пробліскі інтэлекту.

Беларусь далей уражвае шэраг гучных судовых працэсаў паводле справаў былых інвестараў. Генпракуратура распачала крымінальную справу ў дачыненні да службовых асоб украінскага прадпрыемства «Матор Січ», якому належыць 60% акцый Аршанскага авіярамонтнага завода. Доўжыцца судовы працэс над экс-уладальнікам «Мотавела» Аляксандрам Мураўёвым, які прадстаўляў у Беларусі групу аўстрыйскіх кампаній. Спіс крымінальных спраў супраць інвестараў і бізнэсоўцаў можна прадаўжааць бясконца. Адны прадпрымальнікі выходзяць з турмаў пасля выплаты велізарных «адчэпных», іншыя тут жа ідуць на «пасадку».

Такая сітуацыя склалася з амбіцыйным праектам пад назвай «лічбавая эканоміка». З аднаго боку робяцца заявы, што ў Беларусь рэалізуе рэвалюцыйны праект, які не мае аналагаў у свеце і павінен прыцягнуць інвестыцыі ў краіну. Адначасова ўлады ператвараюць Беларусь у інтэрнэт-гулаг, заблакаваўшы сайт «Хартыя-97» і рыхтуючы драконаўскія папраўкі ў закон аб СМІ. Кагнітыўны дысананс?

Аб супярэчнасцях, што раздзіраюць беларускую ўладу, сайт Сharter97.org пагутарыў з эканамістамі Леанід Заікам і Львом Марголіным.

Рухі цела замест разумовых працэсаў

Леанід Заіка прапаноўвае шукаць сутнасць інвестыцыйных праблем у беларускай палітычнай мадэлі:

«У наяўнасці сістэма манакратычнай улады ў вобразах множнага склерозу. Беларуская ўлада монакратычная паводле асноўнага прынцыпу, але ўсё, што тычыцца механізмаў, то тут пануюць ахлакратычныя ідэалы.

Прыходзіць да Лукашэнкі прадстаўнік спецслужбаў і прыносіць даклад аб тым, што той ці іншы бізнэсовец з'яўляецца бандытам, жулікам і здраднікам дзяржавы. Другі прыносіць прапанову стварыць інтэлектуальную эканоміку, трэці просіць вылучыць грошы на новыя месцы для матальшчыц на «Камволі», чацвёрты кажа аб тым, што трэба сябраваць з Захадам, а пяты, што з імі трэба ваяваць. Няма адзінай стратэгіі, а самае важнае - прынцыпаў.

Сёння прыходзяць адны лабісты, заўтра іншыя. Адбываюцца сутычкі інтарэсаў. На жаль, у беларускім урадзе занадта шмат рухаў цела, а не разумовых працэсаў. Адсюль і выцякаюць усе праблемы з інвестыцыямі», - заяўляе экспэрт.

Інвестыцыі інвестыцыям розніца

Эканаміст Леў Марголін прапануе дэталёва разгледзець тое, што ў нашай краіне называецца «інвестыцыямі»:

«Часта ў нас за інвестыцыі выдаюцца крэдыты для стратных прадпрыемстваў. Разлічваць, што гэтыя фінансавыя ўкладанні будуць эфектыўнымі, не варта. У нас на вачах прыклад дрэваапрацоўчай прамысловасці і малочнай прамысловасці.

Цяпер Белстат перастаў улічваць банкаўскія крэдыты ў якасці інвестыцый, але існуе апасродкаванае крэдытаванне. Гэта ўсё, напраўду, не інвестыцыі, а з'яўляецца інвестыцыямі», - кажа экспэрт.

«Даеш нафту! Інвестараў у турму!»

Леанід Заіка мяркуе, што ўлада сама не зацікаўленая ў прыцягненні інвестараў у краіну, а наменклатура добра сябе адчувае на «нафтавай ігле»:

«Ніякія інвестары не патрэбныя, ніякія бізнэсоўцы не патрэбныя. Ва ўлады ёсць нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы. У гэтым годзе нафтаперапрацоўка дала больш за 25% экспарту. Ёсць танная расейская нафта. А на астатняе нашым уладу начхаць. Нафту. Даеш нафту! Гэта новыя гарнітуры для чыноўнікаў, новыя катэджы, яхты, аўтамабілі для наменклатуры».

Кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» мяркуе, што гучныя справы супраць інвестараў і бізнэсоўцаў ідэальна ўпісваюцца ў мадэль беларускай дзяржавы:

«Я думаю, што даволі добры лозунг «Інвестараў у турму!». Бярыце, карыстайцеся. Цалкам сабе манакратычны», - прапануе эканаміст.

Авантурысты ў пагоні за «лёгкім хлебам»

Леў Марголін адзначае, што пасадкі бізнэсоўцаў у краіне не праходзяць бясследна, фармуючы благі імідж Беларусі ў свеце:

«Ніводзін інвестар, які паважае сябе, у нашу краіну не пойдзе. Да нас прыходзяць тыя, хто разлічвае на хуткі абарот і нажыву. Напрыклад, будуецца гандлёвы цэнтр і адразу ж прадаецца.

Беларусь ператварылася ў перавалачны цэнтр для авантурыстаў, якія разлічваюць на асабістыя дамоўленасці з Лукашэнкам. Тыя, хто прыходзіць у нашу краіну, спадзяюцца на лёгкі хлеб, пра які гаворыцца ў аднайменнай беларускай казцы.

У нармальных інвестараў, накіраваных на доўгатэрміновую перспектыву, асноўныя патрабаванні да краіны, у якую яны ўкладаюць грошы - гэта абароненасць, незалежны суд, каб законы прымаў парламент, прычым законна абраны парламент».

Экспэрт запэўнівае, што пакуль гэтага не адбудзецца, інвестыцый у беларускую эканоміку не будзе.

«Хлопцы з вогненнымі вачамі, акуніцеся ў Менскае мора»

Леанід Заіка звяртае ўвагу на тое, што кіраўнікоў краіны не цікавіць працэс зарабляння грошай, калі яны не ідуць ім асабіста ў кішэню.

«Калі мне кажуць, што Віктар Лукашэнка выпадкова трапіў у спіс рады аб развіцці лічбавай эканомікі, то я адказваю, што ўсё ў дакладнасці ды наадварот. Гэта «лічбавікі» туды «праніклі», а Віктар Лукашэнка там знаходзіцца па праву старэйшага сына. У нашай краіне сыны значна важнейшыя, чым розныя там праграмісты».

Эканаміст не падзяляе аптымізму, звязанага з лічбавай эканомікай:

«Не варта падманвацца і думаць, што ў Беларусі з’явіліся нейкія пробліскі інтэлекту. Наіўна, спадарства. Навошта нам нейкая інтэлектуальная эканоміка?

Дарагія хлопцы з вогненнымі вачамі, тыя, хто марыць аб лічбавай эканоміцы, акуніцеся ў Менскае мора, пакуль яно не зазелянела. Вас водзяць за нос.

А наменклатура, якая запусціла «разыначку» аб інвестыцыях і лічбавай эканоміцы, нядрэнна адпачывае.

Я заўважыў, што ў гэтым годзе на Менскім моры шмат дарагіх катэраў, з'явіўся новенькі яхт-клуб, дарагія аўтамабілі. Такім людзям інвестыцыі не патрэбныя», - падсумаваў суразмоўца Сharter97.org.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках