28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юры Хашчавацкі: Лукашэнку адправілі ў накдаўн

27
Юры Хашчавацкі: Лукашэнку адправілі ў накдаўн
ЮРЫ ХАШЧАВАЦКІ
ФОТА: CHARTER97.ORG

Грошы з бюджэту папросту прамантачылі.

У Беларусі тэму катастрафічнага выступу каманды Беларусі на Чэмпіянаце свету ў хакеі больш замоўчваюць. Трымае доўгую паўзу і сам дыктатар.

Чаму ж Лукашэнка дагэтуль ніяк не выказаўся? Гэтае пытанне сайт Charter97.org надумаў задаць вядомаму беларускаму рэжысёру Юрыю Хашчавацкаму:

- Шчыра кажучы, мяне не здзіўляе, што Лукашэнка маўчыць. Мяне больш здзіўляе тое, што ён часам кажа. Як разяўляе рот, дык нясе невядома якую лухту.

З іншага боку, шкада, што Лукашэнка маўчыць, бо абавязкова ляпнуў бы якое-небудзь глупства, якое дало б нам з вамі падставу для таго, каб мы прадаўжалі смяяцца з усёй гэтай гісторыі.

Хоць, што ён можа сказаць? Нічога! Маўчыць, бо зразумеў, што абрабіўся з ног да галавы. Зразумеў, што ўся гэтая ягоная «хакейная праграма» - суцэльная ліпа. Асабіста Лукашэнку грошы, уляляшчаныя ў лядовыя палацы, не прыносяць ніякіх дывідэндаў, ніякага шчасця. Цяпер ён у шоку, у накдаўне.

- Большасць беларускіх СМІ практычна не пішуць пра хакейны крах Лукашэнкі, а нашы чытачы скардзяцца, што на іншых сайтах ідзе жорсткая чыстка каментароў на гэтую тэму.

- Думаю, цяпер для беларускіх СМІ самы натуральны шлях - гэта хуценька, як у Паўночнай Карэі, паказаць па тэлевізары, што нашы хакеісты сталі чэмпіёнамі свету. Пусціць выяву, як закідваюць шайбу і сказаць, што «перамаглі ўсіх». Вось і ўсё. Гэта было б «поўнае шчасце».

Вядома ж ідзе жорсткая чыстка каментароў. Яны іх выдаляць і напішуць свае, што беларуская каманда - чэмпіён. Падкрэслю, Паўночная Карэя такім чынам ужо неаднаразова станавілася чэмпіёнам свету ў футболе. Увогуле, так даць інфармацыю могуць і ў нас. Ды чорт іх ведае, напраўду, што яны хочуць!

Народ рэагуе на хакейны крах. Людзі пішуць каментары і ўсе мы разумеем, якія гэта каментары. Выйдзіце на двор і пагаварыце з простымі людзьмі, мужыкамі і яны вам усё растлумачаць. Вось гэта яны і пішуць у каментарах, тымі ж словамі.

На мой погляд, важна адзначыць яшчэ адзін аспект. Не ўсе няўдачы Лукашэнкі бачныя. Возьмем, напрыклад, крах у мадэрнізацыі дрэваапрацоўкі. Яго бачаць толькі спецыялісты і працоўныя на прадпрыемстве. Яны ведаюць, колькі грошай уляляшчылі і гэтак далей. У асноўным жа, людзей гэта не цікавіць, а дарма, бо былі выдаткаваныя народныя грошы, з бюджэту.

У выпадку ж з хакеем, усім відавочная гэтая няўдача. Вялікая колькасць людзей разумее, як бескарысна, па-дурному, крывадушна, па-калгаснаму ўсё зроблена. Заўзятары, вядома ж, абураныя. Шкада, што яны абураюцца праз хакей, а трэба абурацца ўсёй дзейнасцю Лукашэнкі: сацыяльнай, палітычнай ды эканамічнай.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках