19 красавiка 2024, Пятніца, 22:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За два дні на Christie's прададзена работ Шагала на $10,7 мільёнаў

За два дні на Christie's прададзена работ Шагала на $10,7 мільёнаў

Усяго было прададзена шэсць работ беларускага мастака.

На двух аўкцыёнах, праведзеных Christie's 15 і 16 траўня, рэалізавана шэсць работ Марка Шагала. Агульная сума, сабраная гэтымі лотамі, перавысіла 10,7 млн даляраў, піша «Беларусь і свет».

У аўторак прайшоў аўкцыён Impressionist and Modern Art Evening Sale. Тут былі прададзены дзве карціны майстра, намаляваныя алеем.

Гэта «Сіняя вёска» 1967 года, якую прадалі за 7 062 500 даляраў пры папярэдняй ацэнцы 3-5 млн. І «Пара з падвойным профілем» 1980 года, за якую далі 1 152 500 даляраў.

А ў сераду на аўкцыёне Impressionist & Modern Art Works on Paper былі прададзеныя чатыры працы мастака, выкананыя на паперы.

Гэта эцюд да карціны «Сіні цырк» 1950 года (1 212 500 даляраў), «Аголеная лежачы» 1957 года (636 500), «Мастак у чырвоным» 1984-85-я гады (612 500) і «Пісьменнік на даху» 1962 года (68 750).

Усе вышэйназваныя сумы ўключаюць у сябе як так званую hammer price (цану продажу), так і buyer's premium (прэмію аўкцыённаму дому).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках