25 красавiка 2024, Чацвер, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэзервіст не можа атрымаць грошы за вайсковыя зборы

5
Рэзервіст не можа атрымаць грошы за вайсковыя зборы
ФОТА: DEPOSITPHOTOS.COM

Мянчук правёў на зборах больш за тры тыдні.

Мянчук Захар 24 дні правёў на нядаўніх вайсковых зборах. Вярнуўшыся дадому, маладзён, як і іншыя рэзервісты, разлічваў, што гэтыя дні яму аплацяць, але тут паўстала праблема, піша tut.by.

«Я працую паводле дамовы найму, і хто са мной павінен разлічвацца, незразумела», - кажа мянчук. У адміністрацыі Заводскага раёна Менска, на тэрыторыі якога Захар жыве, тлумачаць: «Пытанне развязваецца».

- Я працую на прыватным прадпрыемстве, якое займаецца прамысловым дызайнам, - распавядае Захар. - З 21 сакавіка да 14 красавіка мяне прызвалі на зборы. Пасля ў ваенкамаце выдалі дзве даведкі. Першую - у ЖЭС для пералiку ў рахунку. Розніца, дарэчы, склала два рублі. Другую - у выканкам ці на працу для выплат.

Раней у Мінабароны тлумачылі: за час збораў наймальнік павінен кампенсаваць рэзервістам сярэдні заробак. ІП, тым, хто часова не працуе, а таксама беспрацоўным кампенсацыю за перыяд збораў выплачваюць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы.

- Я працую паводле дамовы найму, таму прадпрыемства не абавязанае мне нічога плаціць, - апісвае нюансы сваёй сітуацыі Захар. - У той жа час я і не беспрацоўны, каб мне кампенсаваў зборы выканкам.

Спрабуючы разабрацца ў нестандартнай сітуацыі, маладзён накіраваўся ў адміністрацыю Заводскага раёна Менска. Прынёс туды дакументы аб зборах. Бухгалтарка, кажа Захар, звярнулася ў ваенкамат, адтуль яе накіравалі ў Мінабароны. У міністэрстве, са слоў менчука, «сказалі, не ведаюць, што са мной рабіць».

- Я напісаў заяву на імя кіраўніка адміністрацыі, - прадаўжае рэзервіст. - Прасіў выдаць мне грашовыя сродкі за праходжанне вайсковых збораў. Прайшло ўжо паўтара тыдня - адказу ўсё няма. У выніку я не ведаю, хто мне павінен заплаціць. І ці заплацяць наогул.

У адміністрацыі Заводскага раёна Менска паведамілі: у пастанове прапісана, што са сродкаў мясцовага бюджэту кампенсацыя за вайсковыя зборы выдаецца беспрацоўным, часова непрацуючым і індывідуальным прадпрымальнікам.

- Пытанне паўстала праз тое, што Захар з'яўляецца занятым, - прадаўжаюць у адміністрацыі. - Мы накіравалі запыт у Міністэрства абароны, папрасілі патлумачыць, да якой з катэгорый яго адносіць. Бо ў залежнасці ад гэтага вызначаецца сума выплат, а таксама ўзровень бюджэту - мясцовы або рэспубліканскі, адкуль чалавеку кампенсуюць грошы.

- Але без выплат ён не застанецца?

- Не. Думаю, да канца тыдня мы атрымаем адказ з міністэрства, і гэтае пытанне развяжацца.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках