19 красавiка 2024, Пятніца, 10:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леў Марголін: Шлях эканамічных тыграў Беларусі паўтарыць не ўдасца

4
Леў Марголін: Шлях эканамічных тыграў Беларусі паўтарыць не ўдасца
Леў Марголін

Патрэбныя радыкальныя рэформы.

«Дык вось, ВУП за 2017 год склаў 105,2 млрд рубля. Рост у параўнанні з 2016 г у супастаўных коштах - 2,4%. У даляравым вылічэнні ў сярэднегадавым курсе гэта было 53,6 млрд даляраў. Для параўнання ў 2014 годзе - ВУП склаў 75,0 млрд даляраў. Пры цяперашніх тэмпах росту спатрэбіцца амаль 15 гадоў, каб аднавіць аб'ём ВУП 2014 года. Для таго ж, каб да канца 2025 года, г.зн., за восем гадоў, атрымаць 100 млрд даляраў, штогадовыя тэмпы росту павінны складаць крыху больш за 8%, што ў цяперашніх варунках абсалютна нерэальна», - піша эканаміст Леў Марголін для сайта ucpb.org.

«Цяпер аб ІТ-сектары беларускай эканомікі. Паводле ацэнкі экспэртаў беларускага офіса кампаніі «Эрнст & Янг», экспарт паслуг беларускага ІТ-сектара ў 2016 годзе склаў амаль мільярд даляраў, павялічыўшыся за апошнія 10 гадоў у 30 разоў. Унёсак галіны ў ВУП дасягае 5,1%. Дык, магчыма, менавіта гэтая галіна прывядзе нас да шчаслівай будучыні, і на ўсё астатняе можна проста «забіць»?

На жаль! Рост за 10 гадоў - гэта практычна рост з нуля, а гэта, як вядома, не вельмі складана. Складаней цяпер. Бо ў ІТ-галіне, паводле звестак з той жа крыніцы, занятыя ўжо 85 тысяч чалавек. Вы можаце сабе ўявіць рост яшчэ хоць бы ў 10 разоў? Бо для гэтага ў галіне трэба заняць амаль мільён працаўнікоў, а для гэтага іх трэба падрыхтаваць. Пры гэтым усяго ў 2015 годзе ВНУ краіны выпусцілі 78 тысяч спецыялістаў. Улічым, што колькасць ВНУ зменшылася за апошнія гады на 2, а колькасць выкладчыкаў у іх - на дзве з паловай тысячы. Можа, да нас валам паваляць спецыялісты з іншых краін? Не. Нам няма чым іх прыцягнуць, мы не зможам іх задаволіць, нам не будзе чым іх заняць.

Але нават, калі дапусціць немагчымае, што за наступныя 8 гадоў (да 2025 г) аб'ём прадукту ІТ-галіны вырасце нават у пяць разоў - гэта дасць рост ВУП усяго толькі на 10 млрд даляраў, ад якіх да патрэбных 100 мільярдаў яшчэ тупаць і тупаць.

Толькі радыкальныя рэформы, прычым не толькі ў эканоміцы, а ўсёй сацыяльнай сістэмы могуць зрабіць Беларусь прывабнай для інвестараў. Для сапраўдных інвестараў, гатовых арганізаваць у краіне вытворчасць перадавой прадукцыі і паслуг, і не толькі вытворчасць, але і збыт. І галоўнай умовай з'яўляецца вяршэнства закона, якое складаецца з незалежнага, свабодна абранага парламента, незалежнай судовай сістэмы і шмат іншага, пра што можна прачытаць у іншых крыніцах. Але і ў гэтым выпадку 100 млрд даляраў да 2025 года я вам не абяцаю.

Так што шлях эканамічных тыграў Беларусі, на жаль, паўтарыць не ўдасца», - падсумаваў эканаміст.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках