20 красавiка 2024, Субота, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Італійская мастачка стварае дзіўныя карціны з разлітай кавы

2
Італійская мастачка стварае дзіўныя карціны з разлітай кавы

Джулія Бернардэлі ператварае разлітую каву ў творы мастацтва.

Што мы можам рабіць з ежай і кавай? Проста есці і піць, усё дакладна. Але гэтае правіла не тычыцца Bernulia, крэатыўнага фуд-блогера з Instagram, піша segodnya.ua.

Італійская мастачка Джулія Бернардэлі стварае з разлітай кавы цэлы свет, поўны разнастайных персанажаў, сюжэтаў і гісторый. Яна малюе арыгінальныя малюнкі і копіі вядомых карцін.

Джулія у асноўным творыць спантанна - яна ніколі не плануе свае працы загадзя. Калі мастачка п'е каву, то разважае пра дэталі, якія яна магла б стварыць, калі пераверне кубак з кавай на стол.

У апісанні свайго профілю ў Instagram дзяўчына цытуе вядомага джазавага музыку Майлза Дэвіса: «Мая будучыня пачынаецца кожную раніцу, калі я прачынаюся. Кожны дзень я дадаю што-небудзь творчае ў сваё жыццё». На гэты момант у італійкі 84 тысячы падпісчыкаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках