18 красавiка 2024, Чацвер, 10:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: ЗША выставілі КНДР ультыматум што да вываду ядзернай зброі

3
Reuters: ЗША выставілі КНДР ультыматум што да вываду ядзернай зброі
МАЙК ПАМПЕЯ

Майк Пампея назваў часовыя тэрміны вываду ядзернай зброі з паўвострава.

Злучаныя Штаты патрабуюць, каб Паўночная Карэя цягам паўгода вывезла за межы краіны прынамсі частку наяўных у яе ядзерных боегаловак, радыеактыўных матэрыялаў і міжкантынентальных балістычных ракет.

Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампея падчас перамоваў з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам, паведамляе Reuters са спасылкай на японскае выданне Asahi.

Пампея таксама сказаў, што Вашынгтон можа выключыць Пхеньян са спісу дзяржаў-спонсараў тэрарызму, калі КНДР вывезе гэтыя ядзерныя аб'екты.

Паводле звестак СМІ, калі ў рамках саміту на вышэйшым ўзроўні 12 чэрвеня КНДР пагодзіцца на поўнае ядзернае раззбраенне, то ЗША гатовыя гарнатваць бяспеку рэжыму Кіма.

Гэтыя гарантыі, як чакаецца, будуць згаданыя ў супольнай заяве лідараў дзвюх дзяржаў.

Паўночная Карэя заявіла, што можа скасаваць саміт з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, калі амерыканскі бок у аднабаковым парадку будзе намагаць на адмове Пхеньяна ад ядзернай зброі.

КНДР таксама скасавала перамовы на высокім узроўні з Паўднёвай Карэяй праз правядзенне супольных вайсковых вучэнняў Сеула і Вашынгтона.

Нагадаем, Паўночная Карэя запланавала закрыццё свайго ядзернага палігона ў прамежку паміж 23 і 25 траўня. Трамп анансаваў сустрэчу з паўночнакарэйскім лідарам Кім Чэн Ынам 12 чэрвеня ў Сінгапуры.

Пхеньян абвясціў аб выхадзе з пакта, які забараняе распаўсюд ядзернай зброі, у 2003 годзе. Пасля гэтага краіна сутыкнулася з шэрагам міжнародных санкцый.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках